Пара, якая жыла ў Мінску, расказала ў TikTok, што прыдумала, як вырашыць кватэрнае пытанне. Самім ім падабаецца, але такі варыянт ацанілі не ўсе
9 снежня 2024 у 1733742600
Мая Сітнік / «Зеркало»
Беларуска расказала ў TikTok, як яны з мужам ажыццявілі мару - купілі сваё жыллё. Гэта быў недагледжаны вясковы дом з кучай хламу, які пара пачала рамантаваць. У будынку яшчэ шмат працы, але сям'я ўжо пераехала туды жыць. Пры гэтым аўтарка роліка паведаміла, што не кінула сваю працу ў Мінску: яна майстар манікюра і тры разы на тыдзень дабіраецца на электрычцы і метро да свайго кабінета.
Сям'я пяць гадоў арандавала жыллё ў Мінску. Усё жыццё туляцца па найманых кватэрах яны не хацелі, таму вырашылі купіць нерухомасць у вёсцы. Спярша муж і жонка шукалі дом за адну базавую велічыню (на сёння гэта 40 рублёў), але ім так нічога і не спадабалася. Прыдатны для куплі аб'ект знайшоўся ў аграгарадку Горкі Стаўбцоўскага раёна, ён размешчаны за 10 км ад Стоўбцаў і за 60 км ад Мінска. Гэтае жыллё прадавала прыватная асоба. У гэтым студзені беларусы сталі ўладальнікамі зарослага ўчастка плошчай 25 сотак і захламленага дома са старой мэбляй.
@diana.t.91 Сейчас в доме пусто 😅Даже не верится, что вот так как на видео когда-то было. Участок так же привели в порядок. Осталась работа внутри дома. Пол (самый тяжплый этап бужет для нас). Гадебсь мы справимся. #домвдеревне #реконструкциядома #деревня #беларусь #рек #ремонтсвоимируками ♬ Killing Me Inside - SELF CNTRL
Працы на набытым аб'екце трэба было шмат, але пара вырашыла, што разам яны справяцца. Надавала сіл і радавала, што цяпер у іх ёсць уласнае жыллё, тым больш лакацыя ім вельмі падабалася: недалёка ад дома - вялікае возера, з вёскай ёсць транспартныя зносіны, ездзіць аўтобус. А бонусам былі свежае паветра, прырода і адсутнасць гарадскога шуму і мітусні.
@diana.t.91 Никогда ничего не бойтесь. Если даже вам кажется что вы это не осилите, вот просто соберетесь, возьмите себя в руки и начните хоть что-нибудь да делать. И сами увидите результат. Я дело говорю, проверили😹#купилидомвдеревне #уборкадома #уборкаучастка #деревенскаяжизнь #реконструкциядома #дом #огород #сад #деревня #деревенскийвайб #деревенскиежители #беларусь #рек