Беларус расказаў, як заплаціў за праезд мяжы па-за чаргой і што з гэтага выйшла

2 лiпеня 2024 у 1719901740
«Зеркало»

Беларус заплаціў 80 еўраў за тое, каб праехаць мяжу без чаргі, а ў выніку і грошы страціў, і ў «калейцы» давялося стаяць. Сваю гісторыю ён расказаў у чаце па перасячэнні мяжы, каб папярэдзіць іншых пра ашуканца.

Чарга на мосце паміж Брэстам і Тэрэспалем. 2 ліпеня 2024 года. Скрыншот відэа ДПК

На зламысніка наш суайчыннік выйшаў, калі пацікавіўся магчымасцю куплі месца ў чарзе на польска-беларускай мяжы.

«Некалькі чалавек скінулі мне акаўнт аднаго і таго ж чалавека і запэўнілі, што ён дзесьці там працуе, з ім звязацца і ён дапаможа пераехаць», - падзяліўся беларус.

Мужчына напісаў «рашалу» ў телеграм. Той запэўніў, што «ўсё будзе», але «папрасіў перавесці 80 еўра па безнаяўным разліку».

«Мяне гэта збянтэжыла, але чарга настолькі вялікая, што я перавёў», - расказаў беларус.

Як толькі мужчына скінуў зламысніку пацверджанне пераводу, той перастаў адказваць на яго паведамленні.

«Пішу для таго, каб іншыя на гэтую схему не вяліся», - патлумачыў наш зямляк, выклаўшы скрыншоты перапіскі з ашуканцам.

Скрыншот перапіскі са зламыснікам. 2024 год

Паводле звестак Дзяржпамежкамітэта на 8.00 2 ліпеня, выезду з Беларусі ў Польшчу чакаюць 200 легкавікоў і 55 аўтобусаў.

З польскага боку мяжы час праезду ў Беларусь праз пункт пропуску «Тэрэспаль» (з беларускага боку - «Брэст») складае 13 гадзін для аўто і 4 гадзіны для аўтобусаў, перадае сайт мытнай службы Польшчы.

Чытайце таксама

Варшаўскім мостам з Польшчы ў Беларусь перабег голы мужчына. Рух быў прыпынены на некалькі гадзін
«Пекла выглядае прыкладна так!» Пагаварылі з беларусамі, якія гадзінамі стаяць у чэргах на мяжы з Польшчай у спёку

Навiны па тэме:

«Кому как повезет». Таможня снова пожаловалась на «качели» с грузовиками на границе с Польшей

Визовый центр Польши сообщил о важном нововведении для пожилых беларусов — владельцев карт поляка

В Польше нашли фирму, которая через Беларусь завозила в Россию люксовые авто

Полная версия