Мінабароны Расіі пацвердзіла надзвычайнае здарэнне ў раёне аэрадрома Энгельс. Загінулі трое расійскіх вайскоўцаў

26 снежня 2022 у 1672032120
«Зеркало»

Мінабароны Расіі пацвердзіла надзвычайнае здарэнне ў раёне аэрадрома Энгельс у Саратаўскай вобласці. На падлёце да аб'екта быў збіты ўкраінскі лётны апарат, паведамілі ў ведамстве, піша ТАСС.

Аэрадром у Энгельсе. Фота: Maxar

«26 снежня каля 01.35 па маскоўскім часе сродкамі супрацьпаветранай абароны ВКС Расіі збіты на малой вышыні пры падлёце да ваеннага аэрадрома Энгельс у Саратаўскай вобласці ўкраінскі беспілотны лётны апарат», - расказалі ў ведамстве.

У Мінабароны РФ таксама заявілі, што ў выніку падзення абломкаў ёсць ахвяры: «У выніку падзення абломкаў беспілотніка трое расійскіх вайскоўцаў тэхнічнага складу, якія знаходзіліся на аэрадроме, атрымалі смяротныя раненні. Авіяцыйная тэхніка пашкоджанняў не атрымала».

Нагадаем, уначы 26 снежня сацсеткі і тэлеграм-каналы са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамілі пра выбухі ў раёне аэрадрома ў Энгельсе. Паведамлялася пра трох загінулых і чатырох пацярпелых. Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін напісаў у тэлеграм-канале, што ніякіх надзвычайных здарэнняў у жылых кварталах горада не было. Паводле яго, «ніякай пагрозы для жыхароў абсалютна няма». Паведамленні пра эвакуацыю з горада ён назваў нахабнай хлуснёй, створанай далёка за межамі краіны.

Губернатар таксама адзначыў, што аб'екты цывільнай інфраструктуры не пацярпелі, а інфармацыю пра здарэнне на вайсковым аб'екце правяраюць сілавыя структуры.

Ваенны аэрадром Энгельс атакаваны ўжо другі раз. Раніцай 5 снежня там, а таксама на аэрадроме Дзягілева ў Разанскай вобласці адбыліся выбухі. У Мінабароны Расіі сцвярджалі, што Кіеў спрабаваў нанесці ўдары па аэрадромах з дапамогай рэактыўных беспілотнікаў савецкай вытворчасці, аднак іх збілі з дапамогай СПА.

Афіцыйна Кіеў не браў на сябе адказнасць за атаку. The New York Times пісала, што беспілотнікі былі запушчаныя з тэрыторыі Украіны, пры гэтым як мінімум адзін з удараў быў нанесены з дапамогай украінскага спецназа, які нібыта знаходзіўся непадалёк ад базы і дапамагаў накіроўваць беспілотнікі.

Навiны па тэме:

Удар по Краматорску: Минобороны РФ заявило об «операции возмездия», но журналисты не нашли следов гибели украинских военных

Денис Шмыгаль: Украина превратилась в самое большое минное поле в мире

В Украине прокомментировали российскую «операцию возмездия»

Полная версия