ЗША пашырылі санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Пад абмежаванні трапіў і самалёт, на якім лётае Лукашэнка
У ЗША пашырылі санкцыйны спіс супраць афіцыйнага Мінска, дадаўшы ў яго 19 фізічных і 14 юрыдычных асобаў з Беларусі, паведаміў Мінфін краіны.
Амерыканскі сцяг над амбасадай у Кіеве. Фота: Reuters
Пад санкцыі ЗША трапілі авіякампаніі «Белканто», «Рада», «Рубистар», а таксама «Дискомс», завод «Легмаш», КБ «Беспилотные вертолеты», «Точная механика», «Гроссвер груп», «Алюртех», «Лазерные приборы и технологии», «МОТ», «Рухсервомотор», «Рузэкспедиция», «Влате Логистик».
З фізічных асобаў спіс папоўнілі:
Уладзімір Аркадзьеў;
Юрый Чывель — кіраўнік ТАА «Лабараторыя адытыўных тэхналогій»;
Уладзімір Чудакоў;
Аркадзь Дзіменштэйн — дырэктар ТДА «Дискомс»;
Алег Герасім;
Дзмітрый Ішчанка;
Сяргей Кацянок — звязаны з ТАА «Гросвер груп»;
Аляксандр Лешчанка — дырэктар ТАА «Точная механика»;
Пад санкцыі ЗША трапіў і борт, якім карыстаецца Аляксандр Лукашэнка — EW-001PB. Як гаворыцца на сайце Мінфіна ЗША, ён быў выпушчаны 26 верасня 2004 года.