Першы ў краіне аўтамат, які «мяняе грошы на смажаную бульбу фры», з’явіўся на вуліцы Маякоўскага ў Мінску, піша Koko.by.
Апарат, які ў народзе назвалі «бульбаматам», паставілі ля дзвярэй сушы-бара «Фіш Фуд». Тут можна набыць два памеры бульбы фры цаной ад 4 да 6 рублёў. Аплата толькі карткай.
«Сярэдні час прыгатавання адной порцыі бульбы — ад 4 да 6 хвілін. Збоку дасведчаныя людзі сказалі, што за гэтыя грошы крыху пазней навучаць „бульбамат“ і соус выдаваць», — паведаміў Koko.by, прапанаваўшы паставіць такія ж апараты ў парках, дзіцячых цэнтрах «і ва ўстановах, дзе так і не навучыліся правільна смажыць бульбу фры».