Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  3. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  4. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  5. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  6. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  7. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  9. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  10. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  11. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  12. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  15. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  16. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски


Група навукоўцаў з Германіі, Нідэрландаў і Аргенціны змадэлявала, як будзе выглядаць сям’я да 2100 года. Яны лічаць, што на дарослых людзей сярэдніх гадоў узрасце ціск праз тое, што яны будуць усё часцей даглядаць не толькі сваіх дзяцей, але і бацькоў. А колькасць членаў сям'і моцна скароціцца, піша Big Think.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Lisa Fotios
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Lisa Fotios

Паводле прагнозаў, усяго праз 80 гадоў структура сем’яў радыкальна зменіцца ва ўсім свеце. Таксама, адзначаюць навукоўцы, да канца гэтага стагоддзя наша папуляцыя перастане расці і спыніцца на колькасці ў 10,4 мільярда людзей (гэта прыкладна на два больш, чым цяпер).

Для свайго аналізу навукоўцы выкарыстоўвалі звесткі пра дэмаграфію 237 краін, сабраныя ААН. Яны падлічылі, колькі і якіх сваякоў будзе ў нованароджанага, 35-гадовага і 65-гадовага чалавека ў 1950-м, сёння і ў 2100 годзе.

Выявілася, што ў сярэднім 65-гадовая жанчына, якая жыла ў 1950-м, мела 41 сваяка. Сюды ўключаныя не толькі яе дзеці, унукі і праўнукі, але і пляменнікі і пляменніцы, браты і сёстры, дзядзькі і цёткі, а таксама бацькі і дзядулі з бабулямі — усе, хто жыў на момант таго года. Да 2100-га, згодна са змадэляваным прагнозам, у такой жа 65-гадовай жанчыны будзе ўсяго 25 сваякоў.

Разгледзеўшы некаторыя краіны асобна, навукоўцы знайшлі яшчэ больш рэзкія перамены. Напрыклад, 65-гадовая жанчына з Кітая ў 1950-м мела 61 сваяка, у тым ліку 15 унукаў. Сёння кітаянка такога ж узросту можа пахваліцца наяўнасцю толькі 49 сваякоў, а вось да 2100-га іх стане наогул 14.

Яшчэ адзін прыклад: калі 35-гадовая жанчына з ЗША ў 1950-м у сярэднім мела 33 сваякоў, то на сённяшні дзень гэтая колькасць скарацілася да 24. А да 2100-га, упэўненыя навукоўцы, знізіцца да 18.

Такія змены адбудуцца ў кожнай краіне, проста дзесьці ў большай, дзесьці ў меншай ступені. У Беларусі, хутчэй за ўсё, таксама складзецца падобная сітуацыя. Раней гендарная даследчыца Ірына Сідорская тлумачыла, чаму гэта так, — і планам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, якая заклікае ўступаць у шлюб крыху раней, не наканавана спраўдзіцца. Чыноўнікі на дзяржТБ даўно занепакоеныя падзеннем нараджальнасці ў нашай краіне і імкнуцца павярнуць тэндэнцыю назад.

Пры гэтым, як пішуць даследчыкі, сем'і стануць больш «вертыкальнымі», а не «гарызантальнымі». Гэта значыць, што сярод роднасных сувязяў будзе станавіцца ўсё менш стрыечных братоў і сясцёр, затое людзі будуць даўжэй жыць адначасова са сваімі прадзедамі і прабабулямі (і, адпаведна, праўнукамі).

Такая тэндэнцыя можа выклікаць ціск на людзей сярэдняга ўзросту. Калі раней выхаванне дзяцей часта перакладалася на плечы дзядуляў і бабуляў, то ўжо сёння людзі выбіраюць быць бацькамі ў значна старэйшым узросце — і ён будзе толькі павялічвацца. Старэйшае пакаленне ўсё менш будзе дапамагаць сваім дзецям. І нават горш — імаверна, многім таксама спатрэбіцца дапамога.

Само даследаванне было апублікаванае ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences, у які трапляюць працы па біялогіі, медыцыне, фізіцы і сацыяльных навуках.

Чытайце таксама