Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  2. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  3. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  4. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  5. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  6. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  7. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  8. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  9. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  12. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  13. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


Пяціразовая ўладальніца прэміі «Грэмі» спявачка Мэрая Кэры страціла на мінулых выходных маці і сястру. Абедзве трагедыі здарыліся ў адзін дзень, піша RTVI.US.

Певица Мэрайя Кэри. Фото: Reuters
Спявачка Мэрая Кэры. Фота: Reuters

«Маё сэрца разбітае, у мінулыя выходныя я страціла маці. На жаль, у выніку трагічнага збегу абставінаў мая сястра таксама пайшла з жыцця ў той самы дзень», — расказала Кэры выданню People.

На гэты момант прычыны смерці маці і сястры артысткі — 87-гадовай Патрыцыі і 63-гадовай Элісан — не раскрываюцца. Паводле сябра апошняй, у канцы жыцця яна атрымлівала догляд у хоспісе, паведамляе BBC.

Патрыцыя Кэры была выпускніцай Джульярдскай школы (адной з найбуйнейшых амерыканскіх вышэйшых навучальных установаў у галіне мастацтва і музыкі), опернай спявачкай і вакальным педагогам. Яна выйшла замуж за Альфрэда Роя Кэры, і ў іх было трое дзяцей: Элісан, Мэрая і Морган. Аднак, калі Мэраі было ўсяго тры гады, бацькі развяліся. Бацька спявачкі памёр у 2002 годзе ва ўзросце 72 гадоў.

Адносіны паміж зоркай і маці заўсёды былі складанымі, як пісала сама спявачка ў аўтабіяграфіі The Meaning of Mariah Carey. Яна ўспамінае маці як крыніцу адначасова гонару і болю, захаплення і расчаравання. У тым ліку ёй спявачка прысвяціла сваю кнігу.

«І Пат, маёй маці, якая, нягледзячы на ўсё, я веру, сапраўды зрабіла ўсё, што магла, — пісала спявачка. — Я буду любіць цябе так моцна, як толькі змагу, заўсёды».

У 2010 годзе спявачка выступіла з маці на калядным шоу на тэлеканале ABC.

Адносіны Мэраі з сястрой Элісан таксама былі далёкія ад ідэалу. У сваіх мемуарах спявачка прызнавалася, што на той момант яна вырашыла разарваць сувязь і з ёй, і з братам Морганам.

Пасля выхаду гэтай кнігі Элісан падала ў суд на Кэры і запатрабавала выплаціць ёй 1,2 млн даляраў за «неймаверныя эмацыйныя пакуты»; успаміны сястра назвала «спробай адпомсціць».