Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  2. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  3. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  4. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  5. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  8. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  9. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  10. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  11. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  12. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  13. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
Читать по-русски


Брастаўчанін наведаў у сваім горадзе тры сталоўкі, якія належаць прадпрыемствам, і запісаў там ролікі для TikTok. У кожнай установе ён паказваў інтэр'ер і стравы, якія купляў на абед, агучваў іх кошт. У каментарах пад відэа знайшліся людзі, якія хвалілі ежу ў сталоўках, але былі і тыя, хто лічыў, што такія абеды нясытныя і дарагія.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

29 жніўня мужчына пабываў у сталоўцы Брэсцкага аддзялення БЧ, яна знаходзіцца ў абласным цэнтры на вуліцы Герояў Абароны Брэсцкай крэпасці. Вось што ён узяў на абед: на першае быў суп «Любительский» з куранятамі, на другое — вараны рыс, курыная катлета, салата (мяркуючы з колеру — з буракоў) і кампот. За гэтыя стравы наведнік заплаціў 6 рублёў 54 капейкі.

@electrica_sergei Раз уж вам так интересно, где я обедаю. Продолжим походы по столовым😄. #брест #беларусь #обед #обзор #еда #столовая #обедаемвстоловой ♬ оригинальный звук — electrica_sergei

Некаторыя гледачы пад ролікам напісалі ў каментарах, што гэтая сталоўка з «не самай смачнай ежай». Асобныя каментатары адзначылі, што да таго ж ад такой катлеты будзе пякотка. Зрэшты, было і іншае меркаванне.

«Афігенная сталоўка, самая танная ў Брэсце. Як бываю ў горадзе, то заўсёды туды езджу», — напісаў адзін карыстальнік.

Таксама 23 жніўня мужчына абедаў у сталоўцы Брэстводаканала. Наведнік купіў халаднік, пярловую кашу з катлетай, салату з агуркоў і памідораў, кампот. Абед абышоўся яму ў 4 рублі 84 капейкі.

@electrica_sergei #брест ♬ оригинальный звук — electrica_sergei

Пад гэтым відэа меркаванні гледачоў таксама разышліся. Вось некаторыя каментары:

  • «Задарма б не дакранулася».
  • «Заробак тысяча рублёў, мінус абед, у выніку застанецца 700 рублёў. У Беларусі рабочы працуе толькі на ежу».
  • «Вельмі нават нічога. Смачна, сытна, танна. З задавальненнем бы паабедала, сумую па заводскіх сталоўках таго часу, хачу як-небудзь схадзіць і паабедаць».
  • «Цана добрая, але абед нясытны».

22 жніўня наведнік зайшоў у сталоўку Брэстгазаапарата, размешчаную на вуліцы Арджанікідзэ. Вось што было ў яго на абед: грыбны суп з сырком, пярлоўка з паджаркай, салата з морквы і кампот. За ежу ён заплаціў 8 рублёў 28 капеек.

@electrica_sergei #обед #работевремяпотехечас #брест ♬ оригинальный звук — electrica_sergei

Пад гэтым ролікам карыстальнікі паведамлялі, што гэта «крутая сталоўка», там заўсёды добра гатавалі. Аднак частка гледачоў паведамляла, што ёсць установы грамадскага харчавання, дзе абед абыдзецца нашмат танней.

Чытайце таксама