Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  2. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  3. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  4. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  5. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  6. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  9. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  14. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
Читать по-русски


/

Беларуска расказала ў TikTok, як яны з мужам ажыццявілі мару — купілі сваё жыллё. Гэта быў недагледжаны вясковы дом з кучай хламу, які пара пачала рамантаваць. У будынку яшчэ шмат працы, але сям’я ўжо пераехала туды жыць. Пры гэтым аўтарка роліка паведаміла, што не кінула сваю працу ў Мінску: яна майстар манікюра і тры разы на тыдзень дабіраецца на электрычцы і метро да свайго кабінета.

Дом в деревне Куты. Фото: eri2.nca.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: eri2.nca.by

Сям’я пяць гадоў арандавала жыллё ў Мінску. Усё жыццё туляцца па найманых кватэрах яны не хацелі, таму вырашылі купіць нерухомасць у вёсцы. Спярша муж і жонка шукалі дом за адну базавую велічыню (на сёння гэта 40 рублёў), але ім так нічога і не спадабалася. Прыдатны для куплі аб’ект знайшоўся ў аграгарадку Горкі Стаўбцоўскага раёна, ён размешчаны за 10 км ад Стоўбцаў і за 60 км ад Мінска. Гэтае жыллё прадавала прыватная асоба. У гэтым студзені беларусы сталі ўладальнікамі зарослага ўчастка плошчай 25 сотак і захламленага дома са старой мэбляй.

@diana.t.91 Сейчас в доме пусто 😅Даже не верится, что вот так как на видео когда-то было. Участок так же привели в порядок. Осталась работа внутри дома. Пол (самый тяжплый этап бужет для нас). Гадебсь мы справимся. #домвдеревне #реконструкциядома #деревня #беларусь #рек #ремонтсвоимируками ♬ Killing Me Inside — SELF CNTRL

Працы на набытым аб’екце трэба было шмат, але пара вырашыла, што разам яны справяцца. Надавала сіл і радавала, што цяпер у іх ёсць уласнае жыллё, тым больш лакацыя ім вельмі падабалася: недалёка ад дома — вялікае возера, з вёскай ёсць транспартныя зносіны, ездзіць аўтобус. А бонусам былі свежае паветра, прырода і адсутнасць гарадскога шуму і мітусні.

@diana.t.91 Никогда ничего не бойтесь. Если даже вам кажется что вы это не осилите, вот просто соберетесь, возьмите себя в руки и начните хоть что-нибудь да делать. И сами увидите результат. Я дело говорю, проверили😹#купилидомвдеревне #уборкадома #уборкаучастка #деревенскаяжизнь #реконструкциядома #дом #огород #сад #деревня #деревенскийвайб #деревенскиежители #беларусь #рек ♬ suara asli — 14july — 𝟖𝟖𝟖.𝟏𝟒𝐣𝐮𝐥𝐲

У лістападзе, калі дом быў адрамантаваны толькі часткова, сям’я разарвала дамову арэнды кватэры ў Мінску і пераехала жыць у вёску.

Аўтарка роліка расказала, што, нягледзячы на змену месца жыхарства, працаваць яна вырашыла на ранейшым месцы — майстрам у сваім манікюрным кабінеце ў Заводскім раёне Мінска. Жанчына патлумачыла, што яе бізнес — гэта «больш чым проста пазногці», гэта напрацаваная кліенцкая база, знаёмыя людзі ў будынку, дзе яна арандуе памяшканне, камфортная камунікацыя.

«Навошта мне з’язджаць з добрага месца і аддаваць кабінет канкурэнтам?» — адзначае блогерка. Хоць жанчына не выключае, што калі-небудзь яна адкрые справу ў Стоўбцах.

Цяпер беларуска тры дні на тыдзень ездзіць на працу. На дарогу ў адзін бок у яе ідзе крыху менш за дзве гадзіны. Звычайна муж падкідвае яе на аўтамабілі да чыгуначнай станцыі ў Стоўбцах (туды можна дабрацца і на аўтобусе), адтуль жанчына едзе электрычкай да Мінска, а потым спускаецца ў метро і едзе да сваіх кліентак.

«Ад паху электрычкі кайфую. Я не стамляюся наогул, бо мая праца прыносіць мне толькі задавальненне. Мне зручна, графік такі, што ўсё паспяваю, маючы дваіх дзяцей», — паведаміла аўтарка ролікаў.

У каментарах многія гледачы падбадзёрваюць яе, маўляў, з часам усё ў доме зробіце і будзеце радавацца. А што да выдаткаванага часу на дарогу, дык некаторыя лічаць, што ў гэтым няма нічога страшнага, бо часам, нават жывучы ў Мінску, даводзіцца гадзіну-паўтары дабірацца да патрэбнага месца. Аднак знайшліся і скептыкі, якія лічаць, што на аднаўленне «разваленага дома» пойдзе велізарная сума, да таго ж ідэя жыць у вёсцы не вельмі добрая, а ўжо ездзіць на цягніку ў Мінск, каб папрацаваць, — пагатоў.

«Я заўсёды казала: горад — гэта праца, вёска — жыццё. Я ў вёсцы адпачываю маральна, фізічна і наогул кайфую. У горадзе такога за восем гадоў жыцця ў мяне не было. Так што жыццё я выбіраю толькі ў вёсцы», — адказвае хейтарам блогерка.

Чытайце таксама