Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  2. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  3. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  4. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  5. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  6. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  7. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  8. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  9. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  10. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  11. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  12. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  13. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  14. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  15. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  16. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  17. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
Читать по-русски


Надышоў час, калі пакупнікі здзяйсняюць набегі на крамы з адзеннем — шукаюць прыдатнае ўбранне для святкавання Новага года і Калядаў. І хоць некаторыя брэнды сышлі з Беларусі, многія працягваюць працаваць. «Люстэрка» праверыла, за колькі можна купіць адну і тую ж рэч у фірмовай краме ў нас і ў некаторых еўрапейскіх краінах. Калі каротка: у Еўропе (і нават дарагой Скандынавіі) многія рэчы каштуюць танней.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Zara. Сукенка ў Польшчы таннейшая амаль у два разы

Кароткая атласная сукенка з доўгім рукавом і дэкаратыўнымі рушамі прадаецца ў беларускай краме Zara за 139 рублёў.

Цэны гэтай мадэлі ў Еўропе:

  • у Нарвегіі — 495 крон, або 135,13 рубля (тут і далей перавод у рублі па курсе НБ Беларусі на 22 снежня гэтага года);
  • у Літве, Латвіі, Германіі — 39,95 еўра, або 114,19 рубля;
  • у Чэхіі — 799 крон, або 94,31 рубля;
  • у Польшчы — 139 злотых, або 85,16 рубля.
Фото: Zara.com
Фота: Zara.com

Пад сукенку можна купіць туфлі з сеткаватай тканіны з паеткамі, на абцасе і з раменьчыкам. У Беларусі яны каштуюць 199 рублёў.

Цэны гэтага абутку ў Еўропе:

Фото: Zara.com
Фота: Zara.com

Мужчыны могуць купіць кашулю класічнага крою з доўгімі рукавамі, якая прадстаўленая ў чатырох колерах — белы, марскі сіні, бутэлечны зялёны і нябесна-блакітны. Яе цана ў беларускай краме — 109 рублёў.

Колькі каштуе гэтая кашуля ў Еўропе:

Фото: Zara.com
Фота: Zara.com

Базавая мадэль джынсаў Slim Fit прадаецца ў Zara ў шасці колерах: ад выцвілага сіняга да класічнага чорнага, іх цана ў Беларусі — 119 рублёў.

А вось цана гэтых джынсаў у Еўропе:

Фото: Zara.com
Фота: Zara.com

Mango. Цана ніжэйшая нават у Нарвегіі

Камбінезон з эластычнай тканіны з разрэзам на спіне ў краме Mango ў Беларусі можна купіць за 179,99 рубля.

Цана ўбору ў Еўропе:

  • у Літве і Латвіі — 45,99 еўра, або 131,45 рубля;
  • у Германіі — 39,99 еўра (са зніжкай 13%), або 114,3 рубля;
  • у Нарвегіі гэтая мадэль каштуе 399 крон (са зніжкай 27%), або 108,93 рубля;
  • у Польшчы — 139,99 злотага (са зніжкай 18%), або 85,77 рубля;
  • у Чэхіі — 599 крон (дзейнічае зніжка 40%), або 70,70 рубля.
Фото: shop.mango.com
Фота: shop.mango.com

Пад камбінезон падыдуць басаножкі з раменьчыкамі і стразамі, у Беларусі яны каштуюць 179,99 рубля.

А вось якія на іх цэны ў Еўропе:

Фото: shop.mango.com
Фота: shop.mango.com

Для мужчын ёсць прыталеная баваўняная кашуля сіняга колеру з прынтам, у нас на радзіме яна каштуе 179,99 рубля.

Такія цэны на яе ў еўрапейскіх краінах:

  • у Літве і Латвіі — 49,99 еўра, або 142,89 рубля;
  • у Нарвегіі — 399 крон (дзейнічае зніжка 33%), або 108,93 рубля;
  • у Чэхіі — 799 крон (зніжка 33%), або 94,31 рубля;
  • у Германіі — 29,99 еўра (зніжка 40%), або 85,72 рубля;
  • у Польшчы — 99,99 злотага (зніжка 50%), або 61,26 рубля.
Фото: shop.mango.com
Фота: shop.mango.com

Шчыгульныя штаны Super Slim у розных колерах і ўзорах прадаюцца ў Беларусі за 239,99 рубля.

Цэны на гэтую мадэль у Еўропе:

  • у Літве і Латвіі — 59,99 еўра, або 171,47 рубля;
  • у Нарвегіі — 559 крон (са зніжкай 33%), або 152,61 рубля;
  • у Чэхіі — 999 крон (зніжка 38%), або 117,92 рубля;
  • у Германіі — 39,99 еўра (зніжка 33%), або 114,30 рубля;
  • у Польшчы — 149,99 злотага (зніжка 40%), або 91,90 рубля.
Фото: shop.mango.com
Фота: shop.mango.com

Stradivarius. Поўны вобраз найтаннейшы ў Польшчы

Гэты іспанскі брэнд выпускае тавары для жанчын, да Новага года тут можна знайсці некалькі дарэчных убранняў. За ўзор мы ўзялі адзін look (у яго ўваходзіць сукенка, каралі і бацільёны) і паглядзелі, колькі ён будзе каштаваць у розных краінах.

Фото: stradivarius.com
Фота: stradivarius.com

У Беларусі такое ўбранне абыдзецца ў 283,99 рубля. У яго ўваходзіць сукенка мідзі ў бялізнавым стылі за 109 рублёў, бацільёны з эластычнай тканіны на абцасе (падобныя да тых, што на фота) за 129 рублёў і каралі са стразаў за 45,99 рубля (у набор уваходзяць два ўпрыгожанні).

У Нарвегіі Stradivarius няма, таму мы зазірнулі на вітрыну інтэрнэт-крамы ў Даніі, таксама адной з самых дарагіх краін Еўропы. Абраны намі ўбор абыдзецца там у 657 крон, або 252,42 рубля (сукенка — 259 крон, або 99,51 рубля, бацільёны — 299 крон, або 114,87 рубля, каралі — 99 крон, або 38,03 рубля).

У Германіі гэты вобраз каштуе 78,97 еўра, або 225,72 рубля (сукенка — 29,99 еўра, або 85,72 рубля, бацільёны — 35,99 еўра, або 102,87 рубля, каралі — 12,99 еўра, або 37,13 рубля).

У Літве і Латвіі тавар прадаецца па аднолькавай цане, і яго выніковы кошт такі самы, як і ў Германіі — 78,97 еўра, або 225,72 рубля, але розніца ў кошце асобных пазіцый (сукенка — 25,99 еўра, або 74,28 рубля, бацільёны ў Літве і Латвіі — 39,99 еўра, або 114,30 рубля, каралі — 12,99 еўра, або 37,13 рубля).

За гэты ўбор, набыты ў Чэхіі, пакупнік аддасць 1797 крон, або 212,12 рубля (сукенка — 699 крон, або 82,51 рубля, бацільёны — 799 крон, або 94,31 рубля, каралі — 299 крон, або 35,29 рубля).

У Польшчы пакупкі абыдуцца найтанней — у 307,90 злотага, або 188,65 рубля (сукенка — 119 злотых, або 72,91 рубля, бацільёны — 139 злотых, або 85,16 рубля, каралі — 49,90 злотага, або 30,57 рубля).