Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  2. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  3. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  4. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  5. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  6. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  7. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  8. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  9. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  10. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  11. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  12. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  13. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  14. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  15. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  16. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  17. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
Читать по-русски


Праз вайну ва Украіне ААТ «Гомельскі хімзавод» раптоўна страціў 95% экспарту. Пра гэта парталу «Нафтахімія» расказаў дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Чарнякоў.

Дмитрий Черняков. Фото: Виктория Анискевич-Клопоцкая
Дзмітрый Чарнякоў. Фота: Вікторыя Аніскевіч-Клапоцкая

«Не сакрэт, што ў пачатку сакавіка мы раптоўна страцілі 95% экспарту, які складаў 70% усёй выручкі, і засталіся са стратным унутраным рынкам. Рэч у тым, што цягам пяці гадоў прадпрыемства не падымала цэны на ўгнаенні унутры краіны, бо ўдавалася перакрываць страты на айчынным рынку даходамі ад экспарту», — заявіў Чарнякоў.

Паводле яго словаў, прадпрыемства своечасова адрэагавала на новыя абставіны: выкарыстоўвала ўсе даступныя меры па зніжэнні выдаткаў, максімальна эканоміла на ўсім, паэтапна пачала павышаць цэны на ўнутраным рынку і сканцэнтравала намаганні на пераарыентацыі экспарту з закрытага рынку Украіны.

«Нас уратавала тое, што яшчэ ў 2020 годзе з мэтай дыверсіфікацыі экспарту мы пачалі рэгістрацыю асобных марак угнаенняў у Расіі. Там гэты працэс даволі працяглы і бескампрамісны. Але мы заняліся ім, як гаворыцца, на ўсялякі выпадак, хоць у той час расійскі рынак нам быў не асабліва цікавы, бо там шмат сваіх моцных вытворцаў. Але ў самы патрэбны момант нашая ініцыятыва спрацавала. З сярэдзіны красавіка ААТ „Гомельскі хімічны завод“ ужо мела неабходныя рэгістрацыйныя дакументы. Стаўка была зробленая на супрацоўніцтва з самым буйным расійскім дыстрыб’ютарам мінеральных угнаенняў», — адзначыў дырэктар прадпрыемства.

Фото: Виктория Анискевич-Клопоцкая
Фота: Вікторыя Аніскевіч-Клапоцкая

Ён таксама паведаміў, што магутнасць вытворчасці мінеральных угнаенняў хімзавода ў 2023 годзе наблізіцца да мільёна тон у год.

«Нягледзячы на цяжкасці, у нас чарговы рэкорд па аб’ёмах экспарту. Ён перавышае ўзровень, дасягнуты ў 2021-м. Чакаем і рэкорднай выручкі. Сёння складана прагназаваць, як складзецца сітуацыя на рынках у 2023 годзе. Яна будзе залежаць ад кан’юнктуры цэн, ад таго, як мы зможам працаваць у расійскіх і еўрапейскіх умовах. Але мы плануем дамагчыся чарговага росту аб’ёмаў вытворчасці на 5,3%, экспарту — на 5% у параўнанні з гэтым годам. Колькасць работнікаў не страцім, наадварот, спатрэбіцца яе павялічыць. Па сутнасці, магутнасць завода дасягне амаль мільёна тон угнаенняў у год», — падсумаваў Дзмітрый Чарнякоў.