Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  7. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  8. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  9. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  10. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  14. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», які, у прыватнасці, уводзіць смяротнае пакаранне для чыноўнікаў за здраду дзяржаве. Пра гэта паведаміла 9 сакавіка прэс-служба палітыка.

Александр Лукашенко. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Reuters

«Асноўная мэта дакумента — узмацненне процідзеяння злачынствам экстрэмісцкай (тэрарыстычнай) і антыдзяржаўнай скіраванасці», — падкрэсліла прэс-служба Лукашэнкі.

Законам прадугледжваецца распаўсюджванне крымінальнай адказнасці за здраду дзяржаве, учыненую службовай асобай, на ўсіх асоб, якія займаюць дзяржаўныя пасады. Пры гэтым за здраду дзяржаве, учыненую службовай асобай або вайскоўцам, уводзіцца магчымасць выключнай меры — смяротнага пакарання.

За шэраг злачынстваў антыдзяржаўнай скіраванасці ўводзіцца дадатковае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 50 тысяч базавых велічынь (1 850 000 рублёў).

Таксама ўводзіцца крымінальная адказнасць за прапаганду тэрарызму, дыскрэдытацыю Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў, ваенізаваных арганізацый і парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржаўных сакрэтаў.

З трох да дзесяці сутак павялічваецца тэрмін затрымання асоб, якія падазраюцца ў здрадзе дзяржаве, змове ці іншых дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады, шпіянажы і агентурнай дзейнасці, што неабходна для забяспечання максімальна якаснага правядзення аператыўна-следчых мерапрыемстваў па адпаведных справах.

Адначасова прадугледжваецца вызваленне ад крымінальнай адказнасці асоб, якія ажыццяўлялі падрыхтоўку да нападу на ўстановы, што карыстаюцца міжнароднай абаронай, або да здзяйснення дыверсіі, але якія адмовіліся ад сваіх намераў і аказалі садзейнічанне ў перадухіленні названых злачынстваў.

Таксама ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс уносяцца асобныя папраўкі, абумоўленыя практыкай яго прымянення.