Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  2. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  3. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  4. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  5. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  6. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  7. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  8. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  9. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  10. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  11. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  12. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  13. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  14. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  15. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
Читать по-русски


Зварот да беларусаў да Дня Канстытуцыі апублікавалі 15 сакавіка прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі і дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.

Александр Лукашенко и Светлана Тихановская. Коллаж из фото Reuters и штаба Светланы Тихановской
Аляксандр Лукашэнка і Святлана Ціханоўская. Калаж з фота Reuters і штаба Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская адзначыла, што сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі, якую «за апошнія 28 гадоў некалькі разоў незаконна перапісвалі».

«Канстытуцыі, чые артыкулы сістэматычна парушаў рэжым, акрамя, хіба што, артыкула 20: Мінск — сталіца Беларусі. Канстытуцыі, якая ўжо даўно страціла свой сэнс. На жаль, сёння не той дзень, з якім можна павіншаваць, але той, калі можна нагадаць сабе, як шмат мы з вамі ўжо зрабілі на шляху да вяртання сваіх канстытуцыйных правоў. І як шмат нам яшчэ давядзецца зрабіць, каб усе законы нашай краіны працавалі і абаранялі беларусаў, а не станавіліся інструментам для рэпрэсій супраць народа», — напісала Ціханоўская.

Палітык адзначыла, што ў дэмакратычных сіл ужо ёсць бачанне таго, як мусіць выглядаць Канстытуцыя новай Беларусі.

«Нашая задача — не проста новая кніжка з наборам словаў, якім кожны чыноўнік зможа пагрэбаваць дзеля ўласных інтарэсаў. Нашая задача — вярнуць гэтаму дакументу значнасць. Падрыхтаваць такую Канстытуцыю, якая стане абаронай ад дыктатуры, гарантуе кожнаму чалавеку правы і свабоды, а таксама ўсталюе дэмакратычныя стрымкі і процівагі. <…> Я ведаю, што дэмакратычныя перамены ў нашай краіне непазбежныя, як бы моцна рэжым ні спрабаваў пераканаць нас у адваротным. Прама цяпер мы з вамі набліжаем той час, калі Беларусь стане свабоднай дэмакратычнай краінай», — адзначыла Ціханоўская і заклікала далучацца да абмеркавання праекта Канстытуцыі новай Беларусі.

Лукашэнка ў сваёй тэлеграме падкрэсліў, што ў Год міру і стварэння «гэтае свята набывае асаблівую значнасць».

«Асноўны закон краіны адлюстроўвае шматвяковае імкненне беларусаў самім вызначаць свой шлях развіцця, жыць у незалежнай дзяржаве, сваёй працай забяспечваць дабрабыт грамадства. Абноўленая ў пераломны для краіны час Канстытуцыя захавала асноўныя прынцыпы міралюбнасці, сацыяльнай справядлівасці, павагі да дасягненняў мінулага, пераемнасць традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа, стала надзейнай асновай для ўмацавання грамадскага адзінства, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, зладжанай і эфектыўнай працы ўсіх галін улады», — паведаміў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што «ў сучасных геапалітычных умовах няўхільнае прытрымліванне палажэнняў асноўнага закона служыць надзейнай гарантыяй абароны нацыянальных інтарэсаў, умацавання прававога падмурку беларускай дзяржаўнасці, робіць нас яшчэ мацнейшымі і больш паспяховымі».

«Віншую ўсіх грамадзян Беларусі з Днём Канстытуцыі! Няхай нашая родная краіна заўсёды будзе мірнай, шчаслівай і квітнее!» — рэзюмаваў Лукашэнка.