Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  2. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  3. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  4. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  5. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  6. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  7. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  8. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  9. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  10. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  11. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  12. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  13. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  14. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  15. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  16. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  17. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
Читать по-русски


Суд Маскоўскага раёна Мінска 6 красавіка вынес прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты, лідару «Гавары праўду» Андрэю Дзмітрыеву. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў пратэсных маршах у 2020 годзе.

Андрей Дмитриев в суде, 5 апреля 2023 года. Фото: Mlyn.by
Андрэй Дзмітрыеў у судзе, 5 красавіка 2023 года. Фота: Mlyn.by

Палітыка прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК Беларусі. Яго асудзілі на паўтара года калоніі.

Пракурор, нагадаем, прасіла два гады пазбаўлення волі.

У чым абвінавачвалі Дзмітрыева

Як гаворыцца ў абвінавачанні, якое зачытала пракурор, Дзмітрыеў тройчы ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых акцыях у Мінску з 23 жніўня да 6 верасня 2020 года, далучаючыся да групы людзей, якія груба парушалі грамадскі парадак, выходзіў на праезную частку дарогі, што пацягнула прыпыненне працы транспарту, заклікаў да парушэння парадку, ягоныя дзеянні былі скіраваныя на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве.

Пасля абвяшчэння абвінавачання Андрэй Дзмітрыеў сказаў, што цалкам прызнае віну і раскайваецца.

Паводле палітыка, у яго не было пратэснай сімволікі, ён не выкрыкваў лозунгаў і не пляскаў, але на праезную частку разам з натоўпам выходзіў, затрыманняў побач не бачыў. Сам фота не рабіў, але з ім фатаграфаваліся іншыя людзі і выкладвалі здымкі ў сацсеткі. Дзмітрыеў адзначыў, што разлічваў, што яго пазнавальнасць паспрыяе недапушчэнню правакацый.

Ліквідацыя «Гавары праўду», затрыманне, статус палітвязня

Нагадаем, Дзмітрыева затрымалі 11 студзеня і абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах пасля выбараў 2020 года. У дадатак да гэтага Следчы камітэт заявіў, што палітык «599 разоў перасякаў дзяржмяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года», а яго кантакты з прадстаўнікамі палітычных колаў Еўропы і ЗША нібыта могуць сведчыць пра «каардынацыю яго дзейнасці з-за мяжы».

Грамадскае аб’яднанне «Гавары праўду», якое шмат гадоў узначальваў Дзмітрыеў, ліквідавалі ў 2021 годзе. Перад тым у арганізацыі прайшлі ператрусы, яе рахункі заблакавалі, а кіраўніка затрымлівалі для допыту.

Пасля закрыцця «Гавары праўду» Дзмітрыеў вёў блог, у якім крытыкаваў уладу, і займаўся стварэннем новай палітычнай партыі.

Калі палітыка затрымалі, на яго старонцы з’явілася загадзя запісанае відэа. Андрэй Дзмітрыеў сказаў, што разумеў, што яго могуць арыштаваць, але не хацеў спыняць дзейнасць.

З моманту затрымання Дзмітрыеў знаходзіцца ў СІЗА і прызнаны палітвязнем. На волі ў яго застаюцца жонка і трое дзяцей.

Суд над Андрэем Дзмітрыевым пачаўся 5 красавіка. Працэс вяла суддзя Кацярына Мурашка.