Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  2. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  3. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  4. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  5. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  6. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  7. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  8. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  9. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  10. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  11. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  12. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  13. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  14. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  15. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  16. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  17. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
Читать по-русски


На 47-м годзе жыцця 4 ліпеня заўчасна памёр міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка, паведаміла прэс-служба ведамства.

Алексей Авраменко. Фото: БЕЛТА
Аляксей Аўраменка. Фота: БЕЛТА

Прычына смерці не называецца. У тэлеграм-канале Мінтранса 3 ліпеня было апублікаванае віншаванне Аляксея Аўраменкі з Днём незалежнасці, адрасаванае работнікам транспартнага комплексу і дарожнай гаспадаркі.

«Цырымонія развітання адбудзецца ў чацвер 6 ліпеня 2023 г. у мінскім Палацы чыгуначнікаў. Пачатак у 10.00», — паведамілі ў прэс-службе.

Аляксей Мікалаевіч Аўраменка нарадзіўся ў 1977 годзе ў Мінску.

У 1999 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, у 2010 годзе — Акадэмію кіравання з адзнакай. Пасля заканчэння ВНУ працаваў майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 43 Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Будаўніча-мантажны трэст № 8».

З 2000 да 2001 года працаваў галоўным спецыялістам аддзела ўтрымання дарожнай сеткі Камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі, з 2001 да 2006 года — галоўным спецыялістам упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента «Белаўтадар» ведамства. З 2006 года працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні транспарту і сувязі апарату Савета Міністраў Беларусі. У 2012 годзе ўзначаліў упраўленне транспарту і сувязі апарату Савета Міністраў.

З 25 ліпеня 2013 года займаў пасаду намесніка міністра транспарту і камунікацый Беларусі, з 3 сакавіка 2016 года — пасаду першага намесніка міністра транспарту і камунікацый. Указам Лукашэнкі ад 15 студзеня 2019 года № 23 Аляксей Аўраменка быў прызначаны міністрам транспарту і камунікацый.

Улетку 2021 года Аўраменку ўключылі ў санкцыйныя спісы ЕС, Канады, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і іншых краін за дачыненне да прымусовай пасадкі самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце.

Нагадаем, 26 лістапада мінулага года ва ўзросце 64 гадоў раптоўна памёр тагачасны міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей. Яго пахавалі 29 лістапада на Усходніх могілках.

У красавіку гэтага года заўчасна памёр намеснік міністра эканомікі Беларусі Сяргей Міцянскі. Яму было 42 гады.

Чытайце таксама