Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  2. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  3. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  4. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  5. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  6. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  7. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  10. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  11. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  12. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  13. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  14. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  15. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
Читать по-русски


Мінабароны Беларусі паведаміла, што прадстаўнікі ПВК Вагнера прыбудуць у краіну і будуць знаходзіцца на палігонах для правядзення заняткаў.

Наемник ЧВК Вагнера возле штаба Южного военного округа в городе Ростов-на-Дону, 24 июня 2023 года. Фото: Reuters
Найміт ПВК Вагнера ля штаба Паўднёвай вайсковай акругі ў горадзе Растоў-на-Доне, 24 чэрвеня 2023 года. Фота: Reuters

«Пасля прыбыцця прадстаўнікоў ПВК Вагнера і іх разгрупавання на палігонах для правядзення заняткаў і ўзаемнага абмену досведам асаблівую ўвагу плануецца надаць прыёмам і спосабам вядзення баявых дзеянняў Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Мінабароны праінфармавала, што на палігонах Беларусі завяршаецца падрыхтоўка, а таксама правядзенне баявога зладжвання чарговага камплекта падраздзяленняў расійскай арміі: «Цяпер палігоны Узброеных сіл краіны рыхтуюцца прыняць чарговую змену для правядзення мерапрыемстваў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў Беларусі і Расіі».

Папярэдняя планавая ратацыя падраздзяленняў са складу расійскай часткі рэгіянальнай групоўкі войскаў, якія ажыццяўляюць сваю падрыхтоўку на палігонах Беларусі, праводзілася больш за месяц таму і паспяхова завершаная, адзначылі ў ведамстве.

«Нягледзячы на правядзенне планавых заняткаў у межах баявой падрыхтоўкі, пры стварэнні пагроз ваеннай бяспецы Саюзнай дзяржавы падраздзяленні РГВ заўсёды гатовыя да неадкладнага задзейнічання для гарантавання бяспекі і абароны», — дадалі ў Міністэрстве.

Раней пра «карысць ПВК Вагнера» для Беларусі заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны Віктарам Хрэніным 27 чэрвеня. Аднак, як прызнаўся Лукашэнка 6 ліпеня, ні вагнераўцы, ні заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын не спяшаюцца ў Беларусь.