Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  2. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  3. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  4. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  5. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  6. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  7. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  8. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  9. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  10. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  11. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  12. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  13. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  14. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  15. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  18. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
Читать по-русски


Міністр замежных справаў, ужо нябожчык Уладзімір Макей, адразу пасля выбараў 2020 года выказаў гатоўнасць пакінуць апарат Лукашэнкі ў выпадку, калі той адмовіцца ад дыялогу з дэмсіламі. Аднак у выніку палічыў за лепшае застацца на сваёй пасадзе. Пра гэта ў YouTube-шоу «Часікі цікаюць» расказаў палітычны аналітык Арцём Шрайбман, які, як ён кажа, у тыя дні перапісваўся з міністрам у сацсетках.

Политический аналитик Артем Шрайбман в ток-шоу "Часікі цікаюць". Скриншот видео YouTube
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у ток-шоу «Часікі цікаюць». Скрыншот відэа YouTube

Паводле Арцёма Шрайбмана, у першыя дні пасля выбараў у жніўні 2020-га ён здабыў кантакт Уладзіміра Макея ў Telegram, і ў яго з міністрам адбылася кароткая перапіска ў мэсэнджары.

— Я яму нешта такое пафаснае напісаў на тэму таго, што цяпер гістарычны момант — можна ўвайсці ў гісторыі альбо [як прыхільнік народа], альбо так, як ён у выніку ўвайшоў, — расказаў Шрайбман.

Ён успомніў, што прапанаваў Макею падзяліцца кантактамі людзей са стваранай тады Каардынацыйнай рады, калі ў яго ўзнікне жаданне арганізаваць дыялог з дэмсіламі.

— І ён мне напісаў, што плануе сам ісці да Лукашэнкі (ён сказаў «наверх», то-бок да таго, хто вышэйшы за яго) і ініцыяваць дыялог. Вось гэтае слова «дыялог» я запомніў.

Паводле аналітыка, гэтая перапіска з кіраўніком МЗС адбылася ў яго ў прамежку з 13 да 15 жніўня — пасля выбараў, гвалту супраць пратэстоўцаў і пачатку жаночых акцый, але яшчэ да першага буйнога пратэснага маршу 16 жніўня.

На пытанне Шрайбмана пра тое, што будзе, калі Лукашэнка адмовіцца ад дыялогу і зробіць стаўку на гвалт (як у выніку і атрымалася), Макей адказаў: «Тады далей без мяне». І на гэтым перапіска скончылася, успамінае аналітык.

— Але дыялог быў пасланы як найдалей, і Макей застаўся [на сваёй пасадзе], — падсумаваў Шрайбман.

Ён прызнаўся, што скрыншотаў дыялогу з Макеем у яго не засталося, бо «захоўваць такую перапіску тады было небяспечна».

— Аднак, паколькі ён памёр, я думаю, што магу пра гэта казаць, — падкрэсліў аналітык.

Нагадаем, Уладзімір Макей раптоўна памёр 26 лістапада 2022 года ва ўзросце 64 гадоў. Дакладная прычына смерці невядомая, паводле паведамленняў некаторых СМІ, у яго здарыліся праблемы з сэрцам. Макей дзясяткі гадоў працаваў на дзяржслужбе і з 2012 года ўзначальваў Міністэрства замежных справаў Беларусі.