Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  2. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  3. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  4. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  5. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  6. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  7. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  8. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  9. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  10. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  11. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  12. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  13. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  14. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  15. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  18. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
Читать по-русски


Myfin.by

На мінулым тыдні скончылася сесія прыняцця рашэнняў па працэнтных стаўках ад фінансавых рэгулятараў, вынікі якіх маюць патэнцыял уплыву на беларускі валютны рынак. Як заакіянскія рашэнні паўплываюць на курсы валют, чытайце ў штотыднёвым прагнозе ад Myfin.by.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Дарагі даляр — гэта надоўга?

Апошнім было паседжанне манетарнага камітэта ФРС ЗША, і яго вынік стаў прадказальным. FOMC пакінуў базавую стаўку без зменаў на ўзроўні 5,50%, што, уласна, было цалкам чаканым. Даходнасць 10-гадовых трэжэрыс на гэтым фоне падымалася да 4,51%, пара EUR/USD у чацвер, 21 верасня, зніжалася да 1,0627, індэкс даляра ЗША DXY замацаваўся вышэй за 105,282 п.п. Але асноўным вынікам паседжання стала пацверджанне жорсткай манетарнай палітыкі ФРС на досыць доўгі перыяд.

Курс белорусского рубля к доллару. Сентябрь 2023 года. Инфографика: Myfin.by
Курс беларускага рубля да даляра. Верасень 2023 года. Інфаграфіка: Myfin.by

Доўга — гэта колькі? Нягледзячы на прыкметы аднаўлення амерыканскай эканомікі, узровень інфляцыі застаецца непрымальна высокім, і рэгулятар гатовы захоўваць стаўку на максімальных значэннях да прыкметных вынікаў. А вынік можа і будзе толькі адзін — устойлівы трэнд зніжэння ІСЦ. Толькі ў гэтым выпадку ФРС гатовая перагледзець манетарную палітыку, і гэта азначае, што даляр ЗША ў агляднай будучыні застаецца дарагім на сусветным фінансавым рынку з высокай імавернасцю бліжэйшыя год-паўтара.

Курс белорусского рубля к российскому. Сентябрь 2023 года. Инфографика: Myfin.by
Курс беларускага рубля да расійскага. Верасень 2023 года. Інфаграфіка: Myfin.by

У гэты ж час на расійскім рынку рубель спыніўся ў зніжэнні да замежных валют, і не выключана, што падтрымку расійская валюта знайшла ў высокіх цэнах нафты і некаторых рашэннях фінансавых уладаў Расіі.

Нафта даражэе, цэны растуць

Цана чорнага золата ўпэўнена замацавалася з пачатку верасня 2023 года вышэй за 90,00 даляраў за барэль па марцы Brent і не збіраецца здаваць дасягнутых пазіцый.

Да сказанага вышэй, цана на нафтапрадукты ў суседніх краінах пайшла ўверх. У Літве, напрыклад, сярэдні кошт дызелю ў пачатку чэрвеня 2023 года апускаўся да 1,269 еўра/літр, сёння дызель прадаецца за 1,599 еўра/літр. Усё гэта непазбежна канвертуецца ў спажывецкую інфляцыю, рост якой прагназуецца ў восеньскія і зімовыя месяцы.

Акрамя таго, на гэты тыдзень у Расіі прыпадзе пік падатковых выплат, што таксама падтрымае расійскую валюту.

На беларускім жа валютным рынку мінулы тыдзень скончыўся з мінімальнымі зменамі. Курс даляра ЗША застаўся практычна на тым жа ўзроўні, і на таргах у пятніцу 22 верасня пара USD/BYN спынілася на 3,2577. За тыдзень «зялёны» патаннеў на мінімальныя 0,09%.

Курс расійскага рубля крыху вырас, і змяненне за тыдзень склала +0,35%. Курс закрыцця тыдня RUB/BYN — 3,3937 за 100 расійскіх рублёў.

Дарэчы, з 1 верасня 2023 года ў абменных пунктах беларускіх камерцыйных банкаў як на ўзмах чароўнай палачкі змяніўся спрэд паміж курсам куплі і продажу наяўных расійскіх рублёў. Калі яшчэ 31 жніўня курс куплі практычна ва ўсіх абменніках складаў 3,00 беларускага рубля за 100 расійскіх, то на наступны дзень курс куплі істотна вырас.

Аналагічна змяніліся курсы канверсіі расійскага рубля да даляра ЗША і еўра. Безумоўна, усё гэта робіць жыццё грамадзян, якія хочуць абмяняць расійскія рублі на беларускія альбо замежную валюту менавіта ў Беларусі, значна прасцейшым.

Што будзе з курсамі праз тыдзень

Паколькі фаза актыўных навін на сусветным фінансавым рынку ўзяла паўзу, можна чакаць, што расійскі і беларускі рублі на гэтым тыдні будуць знаходзіцца пад уплывам унутраных фактараў. На маскоўскіх таргах чакаюць курс даляра каля 95,00+/- 1,00 рубля.

На беларускім валютным рынку гэта будзе карэляваць з курсам даляра каля цяперашніх значэнняў, і можна чакаць прыкладна USD/BYN 3,2500−3,2600. Курс еўра пакуль знаходзіцца пад ціскам праз умацаванне даляра на пазабіржавым рынку Форэкс. Курс расійскага рубля таксама стабільны.

Меркаванні экспертаў банкаў, інвестыцыйных і фінансавых кампаній, прадстаўленыя ў гэтай рубрыцы, могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі і не з’яўляюцца афертай або рэкамендацыяй куплі ці продажу якіх-кольвек актываў або валют.