Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  3. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  4. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  5. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  6. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  7. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  8. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  9. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  10. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  11. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  12. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  13. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  14. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  15. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  16. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  17. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  18. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
Читать по-русски


Каардынацыйная рада вызначылася са спосабам правядзення выбараў у новы склад арганізацыі. Вырашана, што абіраць дэлегатаў беларускага дэмакратычнага протапарламента змогуць усе грамадзяне Беларусі з дапамогай электроннага галасавання, якое адбудзецца ў пачатку сакавіка. Таксама ў хуткім часе мусіць з’явіцца і альтэрнатыўная Цэнтральная выбарчая камісія для правядзення выбараў у КР.

Заседание Координационного совета, 2 августа 2023 года, Варшава, Польша. Фото Артема Приписного
Паседжанне Каардынацыйнай рады, 2 жніўня 2023 года, Варшава, Польшча. Фота Арцёма Прыпіснова

Дэлегаты Каардынацыйнай рады сёння, 8 снежня, прынялі рашэнне, што новы склад арганізацыі будуць абіраць самі беларусы прамым галасаваннем. Яно адбудзецца ў сакавіку 2024 года і будзе электронным. Усяго беларусам трэба будзе выбраць 120 «дэпутатаў».

— Людзі ў Беларусі змогуць прагаласаваць, зарэгістраваўшыся па нумары тэлефона, людзі па-за краінай — па дакуменце, які сведчыць асобу. Трэба будзе зарэгістравацца ў спецыяльнай сістэме, каб атрымаць магчымасць прагаласаваць, — патлумачыў «Люстэрку» спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў. — Галасаванне будзе арганізаванае з дапамогай розных сэрвісаў і праграм і будзе чымсьці нагадваць тое, як гэта было зроблена ў платформе «Голас» у 2020 годзе. Мы стараемся распрацаваць рашэнне, якое стане максімальна бяспечным. Як і любое тэхнічнае рашэнне, яно патрабуе часу і распрацоўкі. Бяспека — гэта адзіны момант, які можа ўстрымаць нас ад правядзення выбараў у сакавіку.

Паводле Ягорава, выбары ў КР адбудуцца па прапарцыйнай выбарчай сістэме. То-бок беларусы не будуць галасаваць за асобных кандыдатаў, а будуць выбіраць спісы прэтэндэнтаў. Максімальна можна будзе выбраць тры спісы. Мінімальная колькасць кандыдатаў у адным складзе 10 чалавек.

Такія спісы змогуць фармаваць палітычныя партыі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці і любыя іншыя аб’яднанні грамадзян. Для гэтага трэба будзе падаць палітычную праграму на тэрмін не менш за два гады і дэкларацыю каштоўнасцяў, на аснове якіх сфармаваны палітычны суб’ект.

На выбарах у Каардынацыйную раду ўпершыню ў гісторыі Беларусі з’явіцца сістэма гендарных квотаў. Не менш за 40% кандыдатаў у кожным спісе павінныя складаць жанчыны. Падчас размеркавання месцаў у спісах пераможцаў двое з пяці чалавек, што прайшлі ў КР ад кожнага выбарчага аб’яднання, таксама мусяць быць жанчынамі.

Таксама Ягораў адзначыў, што праводзіць выбары будзе свая асобная Цэнтральная выбарчая камісія. Рашэнне пра механіку яе фармавання яшчэ не прынятае — гэта будзе зроблена найбліжэйшым часам, дзейныя дэлегаты КР прымуць спецыяльнае палажэнне пра ЦВК.

Агітацыйная кампанія па выбарах у КР пачнецца ў лютым. Гэта зроблена для таго, каб яна прайшла паралельна з афіцыйнымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, якія пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года.

Паўнамоцтвы дзейнага складу Каардынацыйнай рады заканчваюцца 8 лютага 2024 года. Андрэй Ягораў заявіў, што бліжэй да гэтай даты будзе прынятае рашэнне альбо пра працяг працы цяперашняга склікання, альбо пра яе прыпыненне да фармавання новага складу КР.

Чытайце таксама