Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  2. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  3. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  4. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  5. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  6. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  7. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  8. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  9. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  10. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  11. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  12. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  13. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  14. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  17. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  18. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка на агульным сходзе Белкаапсаюза 16 лютага расказаў пра «затрыманне дыверсантаў» на мяжы з Украінай.

Александр Лукашенко на собрании Белкоопсоюза. 16 февраля 2024 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сходзе Белкаапсаюза. 16 лютага 2024 года. Фота: president.gov.by

— Толькі сёння затрымалі некалькі дыверсантаў на ўкраінскай мяжы. З дапамогай дронаў, па балотах некаторыя з украінскіх грамадзян перапаўзалі на нашую мяжу, перакідвалі выбухоўку для ажыццяўлення дыверсій перш за ўсё на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Толькі што скончылася контртэрарыстычная аперацыя, якой вы не заўважылі. Гэта добра. Гэта не вашая справа. Вы павінныя спакойна рабіць сваю працу. Толькі што чэкісцка-вайсковая аперацыя завяршылася. Затрыманыя былі ўсе дыверсанты. А сярод іх і беларусы. І гэта практычна два-тры разы на тыдзень. Мы можам супакоіцца? Не можам. І нам — і мне, і ўладзе — вельмі важныя падтрымка і маналіт усіх нас і нашага народа. Мы кіраўнікі, ад нас усё залежыць. Будзем мы адзіныя і маналітныя — будзе і народ адзіным і маналітным, — сказаў Лукашэнка.

Палітык падкрэсліў, што «ўсё больш жорстка ставіць задачы перад міністэрствамі і патрабуе аддачы ад кадраў», каб «не дапускаць паслаблення, у тым ліку з улікам абстаноўкі вакол краіны».

— Вы бачыце, што адбываецца навокал. Але, прабачце мне, вы яшчэ не ўсё ведаеце. Скажу вам асноўнае, не канкрэтызуючы. Хутка мы вам паведамім па ўсіх гэтых пытаннях. Сёння ўсе хочуць на Захадзе, і ў авангардзе нашыя беларускія збеглыя (у дачыненні да Беларусі, што тычыцца), паразы Расіі ў вайне з Украінай, — адзначыў Лукашэнка.

Развіваючы сваю думку, палітык заявіў, што яму паказалі нейкую «цытату перамоваў» неназваных людзей з «асобнымі людзьмі на Захадзе». У гутарцы нібыта згадвалася, што «Польшча мае права на заходнія землі Беларусі, а ў выпадку паразы Расіі Беларусь будзе прырастаць за кошт заходніх земляў Расіі».

— Чытай, нам прырэжуць нешта са Смаленскай, Бранскай, можа, Пскоўскай абласцей. А Заходнюю Беларусь мы павінныя (да Мінска, як вы ведаеце, мяжа была) аддаць Польшчы. Гэта новыя «дэмакратычныя ўлады вядуць перамовы» на Захадзе, — растлумачыў Лукашэнка, адзначыўшы, што не прэтэндуе «ні на Вільню, ні на Беласточчыну, ні на расійскія, ні на ўкраінскія землі».

Нагадаем, у Лельчыцкім раёне 15 лютага ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады са спасылкай на ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці.

Насельніцтва раёна папрасілі захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў сілавых структур.

У Лельчыцкім райвыканкаме, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як занепакоеная жыхарка, паведамлялі, што гэта вучэбная трывога.

— МНС паведамленні адправілі, што трэба быць пільнымі і не палохацца сірэны. Пакуль усё ў звычайным рэжыме, — расказалі па тэлефоне. — У нас жа ўжо не ўпершыню такое — праводзяць вучэнні перыядычна. Часам загадзя ведаюць, часам стыхійна да нас прыязджаюць, правяраюць, як мы гатовыя — гарадскія службы РАУС, РАНС. У нас пакуль усё ў звычайным рэжыме, усе працуюць. А яны там правяраюць, ці атрымліваюць людзі абвесткі.

Чытайце таксама