Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  2. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  3. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  4. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  5. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  6. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  7. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  8. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  9. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  10. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  11. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  12. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  13. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
Читать по-русски


Праўладны Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД), створаны па ўказцы Лукашэнкі, забяспечвае сваю працу цалкам з бюджэту. За грошы падаткаплатнікаў не толькі купляюць канцтавары, афармляюць падпіску на друкаваныя выданні, але таксама лётаюць у камандзіроўкі, арганізоўваюць дарагія вячэры і экскурсіі. «Люстэрка» вывучыла, на што менавіта гэтая структура выдаткоўвае сродкі з бюджэту.

Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

БІСД з’явіўся ў 2019 годзе як замена Інфармацыйна-аналітычнаму цэнтру пры Адміністрацыі Лукашэнкі. Планавалася, што ён будзе забяспечваць дзяржорганы інфармацыяй наконт грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, а таксама «даваць рэкамендацыі, скіраваныя на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах». Падпарадкоўваецца структура наўпрост Аляксандру Лукашэнку. Па факце ж гэты інстытут стаў яшчэ адным інструментам прапаганды (вось адзін з прыкладаў такой працы, а тут — заява аднаго з экспертаў арганізацыі Аляксея Аўдоніна пра тое, што напад Расіі на Украіну — гэта не вайна, а «спецыяльная аперацыя»).

Ва ўказе пра стварэнне БІСД было прапісана, што крыніца яго фінансавання — сродкі рэспубліканскага бюджэту, уласныя даходы і паступленні з іншых крыніц, якія не забароненыя заканадаўствам. Як відаць са спісу дзяржаўных закупак, гэтая структура даволі актыўна карыстаецца магчымасцю залезці ў кішэні падаткаплатнікаў.

У якія рэстараны жадаюць хадзіць з БІСД за кошт падаткаплатнікаў?

Сярод дзяржзакупак можна сустрэць заяўку на наведванне за кошт дзяржбюджэту рэстаранаў «у межах прыёму замежных дэлегацый і асобных персон». У сакавіку такіх паходаў ва ўстановы грамадскага харчавання было два: вячэра на траіх «з размяшчэннем у асобнай зале ці VIP-зоне» і абед на чацвярых з такімі ж умовамі камфорту. У гэтым выпадку вячэру арганізавалі ў гатэлі «Мінск», і абышлася яна ў 433,54 рубля (то-бок у сярэднім па 144,33 рубля на чалавека). Пры гэтым абед на чацвярых каштаваў 616,8 рубля (у сярэднім па 154,2 рубля на персону). Прычым структура не дала справаздачы, хто менавіта паставіў гэтую паслугу. Аплачвалі гэтыя прыёмы ў рэстаранах з дзяржбюджэту, то-бок з кішэняў падаткаплатнікаў. Дарэчы, паводле звестак Белстата, у сярэднім абед у Мінску ў сакавіку каштаваў 17,15 рубля — у 8,4 разу менш.

Летась аналагічных закупак, у тым ліку ў VIP-залах рэстаранаў, было не менш за 15. Для параўнання: у 2022-м — усяго шэсць. А два гады запар да гэтага — па адной буйной закупцы, у якіх загадзя аплачваліся ўсе магчымыя наведванні ўстановаў грамадскага харчавання. У 2020-м на гэта вылучалі чатыры тысячы рублёў, у 2021-м — дзве тысячы.

Часта для абедаў і вячэр летась выбіралі гатэлі «Мінск», Renaissance Minsk і «Прэзідэнт», а таксама рэстаран «Усадьба». У адным выпадку кармілі 40 удзельнікаў канферэнцыі, штоабышлося крыху больш чым у пяць тысяч рублёў. У цэлым жа, паводле нашых падлікаў, на арганізацыю харчавання, як сцвярджаецца, гасцей і дэлегацый, летась БІСД выдаткаваў не менш за 19 тысяч рублёў.

Праязныя на грамадскі транспарт у Мінску і пералёты у Стамбул

Ёсць яшчэ адна цікавая закупка. З бюджэту нядаўна былі аплачаныя праязныя на гарадскі грамадскі транспарт на год — на аўтобус, тралейбус, трамвай і метро. Відаць, іх набывалі для аднаго чалавека. Агульная сума на год — 620 рублёў (за яе акурат можна купіць праязны на 12 месяцаў на чатыры віды транспарту). Удакладнім, што на сайце БІСД экспертамі названыя каля 50 чалавек. Дакладна такія ж закупкі па праязных былі ў мінулым і пазамінулым гадах.

З дзяржбюджэту таксама аплачваліся палёты з Мінска ў Стамбул і назад з 29 лютага па 3 сакавіка на суму 7824 рублі, а таксама ў Дэлі праз Дубай і назад з 20 па 24 лютага за 4858,44 рубля.

У лістападзе мінулага года з бюджэту аплацілі паслугі гіда для экскурсіі па Мінску для замежнай дэлегацыі з шасці чалавек. Пастаўшчыком выступіла турфірма «Менеск Холідэйс», якая атрымала за гэта 200 рублёў. Зрэшты, гэтым разам бюджэт зэканоміў 25 рублёў: на сайце арганізацыі кошт экскурсіі па Мінску за чалавека пазначаны ў памеры 45 рублёў (225 за шасцярых).

Улады пераконваюць, што бюджэтныя грошы вас не датычаць. Але гэта не так. Бюджэт — гэта літаральна вашыя грошы, ён складаецца ў тым ліку з вашых заробкаў і выдаткаў на пакупкі. І вы маеце права ведаць, як гэтымі грашыма распараджаюцца — асабліва калі прапагандысты адпачываюць за ваш кошт.

Падтрымайце рэдакцыю, каб мы працягвалі праліваць святло на растраты бюджэтных арганізацый

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.