Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  3. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  4. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  5. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  6. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  7. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  8. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  9. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  10. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  11. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  12. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  13. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  14. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  15. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  16. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  17. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  18. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада прыняў кадравыя рашэнні, паведаміла яго прэс-служба.

Александр Лукашенко во время обсуждения кадровых вопросов. 4 ноября 2024 года, Минск. Фото: t.me/pul_1
Аляксандр Лукашэнка падчас абмеркавання кадравых пытанняў. 4 лістапада 2024 года, Мінск. Фота: t.me/pul1

Палітык даў згоду на прызначэнне Андрэя Рыбакова генеральным дырэктарам ААТ «Беларуськалій». Да гэтага Андрэй Рыбакоў займаў пасаду старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.

На яго месца Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Іллі Ікана, які кіраваў ААТ «Полацк-Шкловалакно».

Андрэй Рыбакоў расказаў БЕЛТА, што яго галоўная задача — самым эфектыўным спосабам рэалізоўваць калійныя ўгнаенні на замежным рынку. Ён таксама запэўніў, што прадпрыемства працягне развіваць усе тыя напрамкі, якімі займалася і раней, уключаючы разведку новых радовішчаў і пашырэнне магутнасцяў.

— Я не з’яўляюся прафесіяналам у той галіне, куды іду, але разлічваю, што, зыходзячы са свайго досведу працы ў санкцыях, на замежных рынках і іншых момантах, якія я набыў за час працы ў канцэрне («Белнафтахім». — Заўв. рэд.), я таксама змагу прыўнесці ў калектыў новаўвядзенні, якія будуць спрыяць вырашэнню задач, якія паставіў кіраўнік дзяржавы, — сказаў Рыбакоў.

Раней «Беларуськалій» узначальваў Іван Галаваты. Амаль чатыры з паловай гады — з лістапада 2019 года да красавіка 2024-га — ён быў чальцом Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы ў Савеце Рэспублікі. У новы склад верхняй палаты парламента ён не ўвайшоў.

У верасні 2024 года суд Еўрапейскага саюза адхіліў пазовы пра зняцце санкцый, пададзеныя вытворцам угнаенняў ААТ «Беларуськалій», Іванам Галаватым і Беларускай калійнай кампаніяй (БКК).

Чытайце таксама