Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  2. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  3. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  4. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  5. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  6. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  7. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  8. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  9. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  10. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  11. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  12. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  13. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  14. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  15. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  16. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  17. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  18. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
Читать по-русски


/

У Мінску за два крокі ад плошчы Перамогі і парку Горкага прадаецца пяціпакаёвая кватэра ў сталінцы. Жыллё аформленае па-багатаму — мармур, крышталь, італьянская мэбля, антыкварыят. Але і кошт нерухомасці немаленькі — 850 тысяч даляраў. «Люстэрка» паглядзела, за што просяць такія грошы.

Пятикомнатная квартира на улице Захарова в Минске. Фото: realt.by
Дом № 27 на вуліцы Захарава ў Мінску. Фота: realt.by

Сталінка, пабудаваная ў 1954 годзе (адрас дома — вуліца Захарава, 27), размешчаная на скрыжаванні вуліцы Захарава і завулка Бранявога. Гэты будынак ўзвялі паводле праекта архітэктара Уладзіміра Вараксіна. Паводле яго планаў пабудавалі яшчэ шмат дамоў, адзін з вядомых — будынак ЦК КПБ, цяпер там размяшчаецца Адміністрацыя Лукашэнкі.

Пятикомнатная квартира на улице Захарова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Захарава ў Мінску. Фота: realt.by

Дом № 27 раней называлі «самінаўскім», жылля простым людзям там не давалі. Да 1980 года там жыла славутая оперная спявачка Ларыса Александроўская, а да 2000-га — заслужаны доктар Беларусі, доктар медыцынскіх навук Мікалай Філіповіч.

Пятикомнатная квартира на улице Захарова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Захарава ў Мінску. Фота: realt.by

Цяпер у гэтым доме прадаецца кутняя пяціпакаёвая кватэра, яна знаходзіцца на трэцім паверсе. Побач размешчаныя яшчэ дзве. Агульная плошча жылля складае 176,2 м², з іх пад жылымі памяшканнямі — 132,4 м², плошча кухні — 40,4 м².

Пятикомнатная квартира на улице Захарова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Захарава ў Мінску. Фота: realt.by

У кватэры па два балконы і санвузлы.

Пятикомнатная квартира на улице Захарова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Захарава ў Мінску. Фота: realt.by

У абвестцы паведамляецца, што ў кватэры мармуровыя падлогі, люстры — з крышталю, камін — на дровах. У жыллі — італьянская мэбля з інкрустацыяй фірмы Carpanetti. Прадметы інтэр'еру сабраныя з усяго свету, яны адзінкавыя і лімітаваныя, у тым ліку антыкварыят.

Пятикомнатная квартира на улице Захарова в Минске. Фото: realt.by
Пяціпакаёвая кватэра на вуліцы Захарава ў Мінску. Фота: realt.by

У дадатак да апартаментаў ідзе камора са склепам для віна, яна размешчаная на цокальным паверсе і займае 30 «квадратаў». Таксама ў двары дома ёсць гараж плошчай 23 «квадраты».

Пятикомнатная квартира на улице Захарова в Минске. Фото: realt.by
План пяціпакаёвай кватэры на вуліцы Захарава ў Мінску. Фото: realt.by

Кватэру прадаюць за 2 951 030 рублёў, або 850 000 даляраў (16 748 рублёў, або 4824 даляры за м²).

Рыэлтарка, якая займаецца продажам гэтага жылля, расказала журналісту «Люстэрка» як патэнцыйнаму пакупніку, што нерухомасць раней належала вядомым людзям са сферы культуры і мастацтва. Цяпер жыллё прадаецца, бо гаспадары жывуць у іншай краіне, яно ім не патрэбнае. Новым гаспадарам пакінуць усё, што ёсць унутры, нават антыкварыят. Пры гэтым з уладальніцай жылля можна патаргавацца.

«Гэта ўнікальны аб’ект, залаты фонд. Дом — гістарычная каштоўнасць, гэта прапісана ў тэхпашпарце. Кватэра была першапачаткова пяціпакаёвая, і ў ёй быў камін, так што такіх сталінак — адзінкі», — расказала рыэлтарка.

Чытайце таксама