Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  2. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  3. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  4. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  5. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  6. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  7. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  8. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  9. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  10. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  11. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  12. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  13. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  14. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
Читать по-русски


Як мінімум 60 адзінак тэхнікі Узброеных сіл РФ перакінулі ў Беларусь двума вайсковымі эшалонамі. Пра гэта спаведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн». Інфармацыю пацвердзіў і тэлеграм-канал «Сообщество железнодорожников Беларуси Live»

Графика: t.me/Hajun_BY
Графіка: t.me/Hajun_BY

Паводле звестак выдання, першы састаў 8 снежня адправіўся з горада Чабаркуль і прыбыў 12 снежня на чыгуначную станцыю Палонка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

«У саставе было 30−40 адзінак новых Уралаў УС РФ, якія, відавочна, прызначаныя для забяспечання вайскоўцаў УС РФ, што дыслакуюцца на палігоне „Абуз-Лясноўскі“, найбліжэйшым да чыгуначнай станцыі Палонка», — піша «Беларускі Гаюн».

Другі эшалон, паводле інфармацыі выдання, быў адпраўлены са станцыі Астрагожск Варонежскай вобласці РФ 11 снежня ў 23.43 і прыбыў у Палонку ў 7.50 раніцы 14 снежня.

Паводле звестак суполкі чыгуначнікаў, усяго ў эшалоне знаходзілася 26 вагонаў-платформаў з пагружанай на іх гусенічнай і колавай тэхнікай УС РФ: 20 Уралаў, бензавозы, мінімум чатыры БМП-2.

Раней у Беларусь прыляцеў самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛВ) Ваенна-касмічных сіл РФ. Акрамя таго, суполка чыгуначнікаў і «Беларускі Гаюн» пісалі, што 8 снежня 2022 года ў 12.44 са станцыі Буй (Паўночная чыгунка) на станцыю Заслонава (Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі) быў адпраўлены вайсковы эшалон № 963 з пагружанымі на платформы танкамі Т-72Б3 колькасцю 13 адзінак. Састаў прыбыў на станцыю прызначэння 10 снежня ў 2.05. Выгрузка танкаў была пачатая 10 снежня ў 17.10.