Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  2. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  3. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
Читать по-русски


"Наша Ніва"

22 лютага ў грузінскім горадзе Кабулеці знікла беларуска Ірына Слюсар. Яна нырнула ў мора за сабакам, пасля чаго яе накрыла хваляй. «Учора ў вадзе заўважылі прадмет, падобны да цела, але праз шторм ратавальны катар не змог выехаць», — расказваюць «Нашай Ніве» пра пошукі людзі, якіх аб’яднала трагедыя дзяўчыны.

Ірына Слюсар. Фота: Facebook
Ірына Слюсар. Фота: Facebook

Ірына — адна з заснавальніц тэатра лялек і прадмета «Лось і светлячок», што месціцца ў Тбілісі. Разам з іншай заснавальніцай, Дар’яй Нікіцінай, Ірына планавала перавезці тэатр у Кабулеці — жыць там і на выхадных ладзіць спектаклі. Да пераезду Ірына з сяброўкай Юліяй вырашылі наведаць Кабулеці, каб паглядзець мясцовасць і жыллё і трошкі пагуляць.

Падчас такога шпацыру і здарылася трагедыя. Сяброўка Ірыны Вераніка Хандрыка расказвае:

«Усё адбылося на рацэ Кінтрышы, якая ўпадае ў мора. Яны шпацыравалі, сабака нырнуў у ваду, Іра кінулася за ім, а за ёй Юля — сяброўка, якая была з ёй. Праз дзве гадзіны Юля дайшла да людзей, і ёй выклікалі хуткую, у Юлі страсенне мазгоў».

Наколькі вядома, Юлія ўдарылася галавой аб камяні, яе выкінула на бераг.

З часу знікнення беларускі працягваюцца яе пошукі. Мясцовая паліцыя сцвярджае, што ў бальніцы таго рэгіёна ніхто падобны да Ірыны не трапляў, то-бок малаверагодна, што Ірына выжыла. 23 лютага каля 16 гадзін у вадзе ў паўночнай частцы Кабулеці заўважылі прадмет, падобны да цела, і ў мора павінен быў выехаць ратавальны катар. Але ж нічога не атрымалася высветліць праз шторм і моцны вецер у той час.

У чаце, праз які каардынуюцца пошукі Ірыны, больш за дзве тысячы чалавек. У пошуках удзельнічаюць і простыя валанцёры, якія раздзяліліся на каманды і сочаць за хвалямі, і людзі, якія працуюць з дронамі. Але, як расказвае Вераніка, пакуль не ўсё атрымоўваецца наладзіць: «Выратавальная аперацыя спачатку вялася даволі хаатычна, не было сувязі паміж ратаўнікамі, паліцыяй і валанцёрамі.

Вельмі шмат людзей — беларусаў, расіян, украінцаў — выйшла ў першыя гадзіны на пошукі. Па набярэжнай разгрупаваліся людзі, мы стаім на адлегласці 20 метраў адно ад аднаго і глядзім у ваду, таксама апрацоўваецца інфармацыя з квадракоптараў. Але гэта ўсё вельмі доўга, бо даныя важаць шмат, і пакуль яны апрацоўваюцца, ужо робяцца неактуальнымі».

Ёсць і яшчэ адна праблема — валанцёрам не хапае змены, якая магла б таксама назіраць за морам. Таксама вядома, што 23 лютага ў Кабулеці прыехала мама Ірыны.

Вераніка згадвае пра сяброўку як пра чалавека, для якога тэатр быў дужа важнай часткай жыцця. Ёй было 15 гадоў, калі яна пазнаёмілася з Ірынай, разам яны займаліся ў пластычным тэатры «ІнЖэст». Далей Ірына прадоўжыла вывучаць тэатр. «Іра паступіла ў Акадэмію мастацтваў, яна тэатралка, з падлеткавага ўзросту марыла займацца рэжысурай і рэалізавала гэтую мару. Потым яна пераехала ў Піцер і актыўна пачала працу ў тэатры, выйшла замуж, узяла кватэру ў іпатэку.

Пасля пачатку вайны Іра пераехала ў Грузію, тут яны з дзяўчатамі ставілі спектаклі і займаліся з дзеткамі, іх тэатр быў вельмі папулярны і ў Піцеры, і тут, у Тбілісі.

Іру сябры называлі Ірыс ці Ірыска. Яна вельмі чулы чалавек, заўсёды рабіла нейкія кранальныя ўчынкі і пры любым зручным выпадку дарыла людзям кветкі. Аб’ядноўвала вакол сябе творчых людзей, арганізоўвала кватэрнікі-канцэрты, рабіла перформансы і творчыя вечары. Ірыс — вельмі свабодалюбівы чалавек, які ў любым месцы і з нічога можа стварыць творчую атмасферу. Ёсць такія людзі, з якімі заўсёды цёпла і ўтульна, яна якраз такая», — расказала пра сяброўку Вераніка.