Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  2. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  3. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  4. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  7. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  8. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  9. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  10. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  11. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  12. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  13. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  14. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  15. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
Читать по-русски


ГУБАЗіК за апошні месяц адпрацаваў больш за 700 «экстрэмістаў». Пра гэта намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Беларусі Міхаіл Бедункевіч расказаў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 1».

Михаил Бедункевич. Скриншот видео БТ
Міхаіл Бедункевіч. Скрыншот відэа тэлеканала «Беларусь 1»

Міхаіл Бедункевіч заявіў, што назіраецца «пэўная эскалацыя экстрэмісцкай дзейнасці ў вясновы перыяд».

«Бачым зварот радыкальных ініцыятываў да грамадзян з дапамогай розных мэсэнджараў з просьбай аказаць рознае садзейнічанне, у тым ліку разведвальнага характару. Мы бачым, што на тэрыторыі Беларусі ёсць і таемныя ячэйкі, якія па заданні працуюць як на збор інфармацыі, так і на падрыхтоўку розных акцый тэрарыстычнага характару. Таму праца ўсіх праваахоўных органаў будуецца разам на супрацьдзеянні гэтай з’яве», — расказаў прадстаўнік ГУБАЗіК.

Паводле звестак гэтай структуры, за апошні месяц было «адпрацавана больш за 700 чалавек, якія раней ужо былі ўзятыя на аловак за іх радыкальныя погляды». З іх 230 чалавек прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, 155 з якіх — за «экстрэмізм».