Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  2. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
Читать по-русски


Пад Брэстам спынілі «спробу правядзення масавай акцыі з удзелам вулічных гоншчыкаў». Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўтаінспекцыі.

8 красавіка ў Брэсцкім раёне паблізу вёскі Шчэбрын сабраліся прыхільнікі вулічных гонак, якія, паводле версіі ДАІ, «груба парушалі ПДР, тым самым стваралі пагрозу для жыцця і здароўя іншых удзельнікаў дарожнага руху».

«Супрацоўнікі міліцыі неадкладна адрэагавалі на спробу правядзення незаконнага масавага мерапрыемства. Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі высветленыя і затрыманыя арганізатары гонак», — адзначылі ў ДАІ.

Трох чалавек затрымалі за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

«За ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на штрафстаянку змешчана 8 транспартных сродкаў, адзін з іх матацыкл, акрамя гэтага, за парушэнні ПДР 11 кіроўцаў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці», — паведамілі ў ДАІ.