Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  3. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  4. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  5. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  6. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  7. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  8. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  9. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  10. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  11. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  12. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  13. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  14. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  15. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  16. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  17. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
Читать по-русски


Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык расказаў «Люстэрку» пра сітуацыю з палоннымі байцамі палка Каліноўскага Янам Дзюрбейкам і Сяргеем Дзягцёвым. Яны ў расійскім палоне ўжо год — з 26 чэрвеня 2022.

Сергей Дегтев (слева) и Ян Дюрбейко в российском плену, июль 2022 года. Фото: скриншот видео
Сяргей Дзягцёў (злева) і Ян Дзюрбейка ў расійскім палоне, ліпень 2022 года. Скрыншот відэа, якое з’явілася ў расійскіх прапагандысцкіх каналах

— Паводле інфармацыі, якую я маю, яны жывыя, — расказаў «Люстэрку» Валерый Сахашчык. — Я неаднаразова размаўляў з прадстаўнікамі ўкраінскіх спецслужбаў, якія займаюцца вяртаннем палонных. Вельмі далікатная тэма. Людзі нічога канкрэтнага не гавораць. Кажуць: «Так, мы памятаем, так, мы ведаем, мы працуем па сваіх алгарытмах». І, шчыра кажучы, усё.

Пра тое, дзе канкрэтна знаходзяцца беларускія палонныя і які ў іх стан здароўя, інфармацыі няма.

Нагадаем, 26 чэрвеня падчас баёў пад Лісічанскім загінулі чацвёра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны: Іван Марчук (пазыўны — Брэст), Васіль Парфянкоў (Сябро), Васіль Грудовік (Атам), Вадзім Шатроў (Папік). Яшчэ двое — Ян Дзюрбейка (Тромблі) і Сяргей Дзягцёў (Клешч) — трапілі ў палон.

Вядома, што Ян Дзюрбейка родам з Бараўлянаў. Да гэтага працаваў на Мінскім механічным заводзе імя Вавілава ў аддзеле метралогіі. У лістападзе 2020-га яго затрымалі на 15 сутак, потым завялі крымінальную справу. Пасля гэтага малады чалавек з’ехаў ва Украіну. У першыя ж дні Ян запісаўся добраахвотнікам.

Фото: 24tv.ua
Ян Дзюрбейка. Фота: 24tv.ua

— Ён ужо быў у батальёне, і я ў яго спытаў: «Чаму ты ваюеш за Украіну? Ты наогул паляк, які жыў усё жыццё ў Беларусі». На што ён адказаў: «Беларусь была маёй радзімай, якую ў мяне забралі. Я пераехаў ва Украіну, і ў мяне хочуць забраць і гэтую радзіму!» — успамінаў яго сябар.

Скриншот: телеграм-канал UKR LEAKS взят с портала Медиазона
Сяргей Дзягцёў. Скрыншот тэлеграм-канала UKR LEAKS узяты з партала «Медыязона»

Пра Сяргея Дзягцёва тэлеканалу СТБ расказвала яго мама Ядвіга Губко. Паводле яе словаў, сын добры, але ўтойлівы, добра вучыўся. Што ён ва Украіне, жанчына не ведала. Раней, казала яна, у сына дыягнаставалі кератаконус вачэй. Мама хвалявалася, ці можа Сяргей бачыць.