Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  2. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  3. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  4. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  7. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  8. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  9. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


У Брэсце псіхолага Алесю Лянцэвіч асудзілі на 3,5 года калоніі па абвінавачанні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці, абразе Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады. У жанчыны падазрэнне на цяжкае захворванне, піша BG.media.

Алеся Лянцэвіч. Фота з сацсетак

Працэс па справе ішоў чатыры дні. Прысуд вынесла суддзя Брэсцкага абласнога суда Руслана Сянько, ён пакуль не ўступіў у законную сілу.

Нагадаем, псіхолага затрымалі 25 траўня. Яе абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе яна зрабіла некалькі данатаў фондам BYSOL і ByHelp, якія толькі ў 2021 годзе прызналі «экстрэмісцкімі фарміраваннямі». Агульная сума данатаў склала каля 97 даляраў (на той момант амаль 250 рублёў).

Акрамя таго, Лянцэвіч напісала чатыры каментары пра Лукашэнку, назваўшы яго сярод іншага «малпай з гранатай» і «кончаным клоўнам». Па двух з іх мінуў тэрмін даўнасці ў два гады, але яны ўсё роўна прысутнічалі ў абвінавачанні па ч.1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі).

Першапачаткова жанчыну абвінавачвалі ў тым, што яна ў красавіку 2021 года абразіла яшчэ і намесніка міністра МУС Мікалая Карпянкова (арт. 369 КК — абраза прадстаўніка ўлады), аднак у гэтым выпадку абвінавачанні знялі.

На судзе брастаўчанка прызнала, што рабіла данаты, але адпрэчыла «экстрэмісцкія» матывы, прыпісаныя абвінавачаннем. Яна таксама прызнала сябе вінаватай у абразе Лукашэнкі.

Пры гэтым Алеся Лянцэвіч акцэнтавала ўвагу суда на тым, што апошнія два гады ніяк не ўдзельнічае ў грамадска-палітычнай дзейнасці і не пакідае ніякіх каментароў у інтэрнэце, у тым ліку праз стан здароўя. У яе падазрэнне на цяжкае захворванне, якое, паводле яе словаў, у калоніі немагчыма будзе ні дыягнаставаць, ні нармальна лячыць.

Тым не менш суд асудзіў яе на 3,5 года калоніі (першапачаткова пракурор прасіў чатыры).