Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


25-гадовая Алёна Астапенка, ураджэнка Беларусі, загінула 7 кастрычніка. Яна працавала ў паліцыі і разам з калегамі і ізраільскімі салдатамі адбівала атакі баевікоў ХАМАС у горадзе Афакім. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Осторожно, новости» са спасылкай на сябра сям'і і маці загінулай дзяўчыны.

Алена Астапенко. Фото: телеграм-канал "Осторожно, новости"
Алёна Астапенка. Фота: тэлеграм-канал «Осторожно, новости»

25-гадовая Алёна Астапенка пераехала ў Ізраіль з мамай і старэйшай сястрой у 2000 годзе. Сям’я эмігравала з Рэчыцы, Алёне тады было два гады. «Яна была вельмі добрай дзяўчынкай, як я яе памятаю, калі была маленькай», — расказаў сябар сям'і.

У Ізраілі Алёна скончыла школу, пасля адслужыла тэрміновую службу ў войску, апошні час жыла на поўдні краіны, у Нетывоце, і працавала ў паліцыі. Сябры сям'і адзначаюць, што сама Алёна не асабліва расказвала пра сваю дзейнасць: некаторыя з іх толькі з навінаў даведаліся, што яна служыла ў паліцыі.

Раніцай 7 кастрычніка падчас нападу баевікоў ХАМАС на паўднёвыя паселішчы Ізраіля Алёна патрулявала ўчастак у горадзе Афакім. Разам з іншымі паліцэйскімі і байцамі ЦАХАЛ адбівала атакі баевікоў. Мясцовыя СМІ паведамлялі, што на поўдні Ізраіля ў гарадах Афакім і Нетывот ішоў стралковы бой з ХАМАС.

Як расказала мама Алёны, дзяўчыну пахавалі ўчора ноччу.