Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  3. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  4. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  7. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  8. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  9. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  10. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  11. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  12. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  13. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  14. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  15. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски


Накіраваная ў суд крымінальная справа ў дачыненні да васьмі службовых асоб і аднаго работніка ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», паведаміў намеснік старшыні Следчага камітэта Беларусі Анатоль Васільеў. Іх абвінавачваюць у атрыманні хабару ад замежных кампаній цягам некалькіх гадоў.

Производственная площадка ОАО "558 Авиационный ремонтный завод". Фото: 558arp.by
Вытворчая пляцоўка ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод». Фота: 558arp.by

Накіраваная ў суд крымінальная справа ў дачыненні да васьмі службовых асоб і аднаго работніка ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», абвінавачаных у атрыманні хабару. Паводле СК, яны атрымлівалі грошы ад замежных кампаній са жніўня 2016-га да лютага 2022 года. Агульная сума — больш за 670 тысяч рублёў. Хабар перадаваўся ад «арганізаванай групы па папярэдняй змове прадстаўнікоў замежных камерцыйных кампаній».

Паводле Анатоля Васільева, работнікі авіярамонтнага завода здзяйснялі злачынствы больш за шэсць гадоў. Падчас расследавання вывучалася іх перапіска і тэлефонныя званкі, удалося знайсці частку грошай, якія перадаваліся.

«Падчас следства накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных агульным коштам звыш 2,7 мільёна рублёў. У добраахвотным парадку абвінавачанымі выплачаны даход, атрыманы злачынным шляхам, у памеры больш за 150 тысяч рублёў», — расказаў намеснік кіраўніка СК.

Таксама ён паведаміў пра яшчэ дзве буйныя карупцыйныя справы — у банкаўскай сферы і сельскай гаспадарцы.

— З рэзанансных і вялікіх справаў, скончаных восенню, магу вылучыць справу, распачатую па факце атрымання хабару і злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў дачыненні да службовых асоб аднаго з найбуйнейшых банкаў. Да крымінальнай адказнасці прыцягнутыя тры асобы.

Супрацьпраўная дзейнасць імі пачатая з 2018 года і заключалася ў выкарыстанні грашовых сродкаў банка для правядзення асабістых спекулятыўных аперацый. Фігурантамі атрыманы незаконны даход на суму не менш за 1,5 млн рублёў, з якіх для паспяховага функцыянавання распрацаванай злачыннай схемы ў якасці хабару былому старшыні праўлення банка перадалі больш за 600 тысяч рублёў, — расказаў Волкаў.

Яшчэ ідзе расследаванне па крымінальнай справе службовых асоб «аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі». Там узялі 300 000 еўра за «лабіяванне інтарэсаў камерцыйнай арганізацыі падчас правядзення закупак абсталявання».

— Нягледзячы на меры па канспірацыі і арыгінальны спосаб атрымання незаконнага ўзнагароджання праз замежныя камерцыйныя структуры, следчыя практычна дэталёва аднавілі ўсю храналогію падзей. Падчас ператрусу ў фігуранта канфіскавалі 230 тысяч даляраў і больш за 72 тысячы еўра, — паведаміў Волкаў.

Волкаў курыруе працу галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі СК. У 2023 годзе следчыя гэтага падраздзялення працавалі па карупцыйных справах, звязаных з такімі прадпрыемствамі, як «Нафтан», «Газпрам трансгаз Беларусь», МТЗ, БЕЛАЗ, «МАПІД», «Атлант» і іншыя. Сярод прыцягнутых да крымінальнай адказнасці — прадстаўнікі мясцовых уладаў і сілавікі. Як сцвярджае Волкаў, «такія асобы літаральна „выпальваюцца гартаваным жалезам“ з сілавога блока краіны без усякай спагады».