Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  2. Есть куда падать: почему курс доллара продолжает снижаться? Прогноз по валютам
  3. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  4. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  5. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  6. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  7. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  8. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  9. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  10. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  11. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  12. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  13. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  14. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
Читать по-русски


У Беларускім дзяржаўным універсітэце ідзе новая хваля рэпрэсій у дачыненні да выкладчыкаў, горш за ўсё — сітуацыя з сацыяльна-гуманітарнымі дысцыплінамі. Пра гэта «Позірку» паведаміла былы выкладчык кафедры міжнародных стасункаў БДУ, кандыдат гістарычных навук, палітолаг Роза Турарбекава.

Роза Турарбекава. Фота: «Еўрарадыё»

«Працэс, як правіла, курыруе прарэктар па бяспецы, афіцэр КДБ»

У 2021 годзе саму Розу Турарбекаву звольнілі з БДУ. Тады, паводле яе слоў, напрыканцы года «прыйшлі спісы ў дэканаты факультэтаў усяго ўніверсітэта». У іх былі «пазначаныя асобы, якіх трэба звольніць, людзі, якіх трэба панізіць на пасадзе, каго трэба выклікаць на прафілактычную гутарку».

На думку эксперта, тыя падзеі ў ВНУ сталі «падрыхтоўкай да рэферэндуму» аб змяненні Канстытуцыі ў лютым 2022 года.

— Я думала, што ўжо тады звольнілі ўсіх незадаволеных, усіх, хто хадзіў на пратэсты, хто быў актыўны і не хаваў сваёй актыўнасці, а ўсіх астатніх проста запалохалі, — сказала Турарбекава.

Цяпер, паводле слоў палітолага, «праводзіцца дакладна такая ж кампанія напярэдадні так званых выбараў у так званы парламент». Ёй вядома, што напрыканцы мінулага года («прыкладна ў лістападзе, магчыма, у снежні») ва ўніверсітэт зноў «прыйшлі спісы <…> на звальненне, на паніжэнне і на прафілактычныя гутаркі».

Турарбекава выказала меркаванне, што выкладчыкі, якіх вырашылі звольніць, былі недзе «заўважаныя, можа, хадзілі на пратэсты, праходзілі ў папярэдніх спісах». Пры гэтым яна ўпэўнена, што «папярэджанні і паніжэнні» закранулі людзей, якія «не хадзілі на пратэсты, не праяўлялі ніякай палітычнай актыўнасці».

— З чым звязана гэтая хваля… Мусіць, кожны выпадак з’яўляецца індывідуальным. Але гэты спіс быў сфармаваны, адпраўлены з рэктарата дэканам. Працэс, як правіла, курыруе прарэктар па бяспецы, афіцэр КДБ. І людзей сталі звальняць і паніжаць на пасадзе літаральна перад Новым годам. Гэта я таксама звязваю з палітычнай кампаніяй перад так званымі выбарамі, — сказала палітолаг.

Яна мяркуе, што да прэзідэнцкіх выбараў 2025 года «будзе праведзена самая, напэўна, вялікая кампанія паводле таго ж сцэнарыю».

«Напрацаваны акадэмічны капітал цяпер бязлітасна вычышчаецца»

Вынікам рэпрэсій у ВНУ Турарбекава назвала «колькаснае і якаснае скарачэнне высокапрафесійных, высокакваліфікаваных кадраў», у першую чаргу тых, хто мае навуковую ступень.

— І так у Беларусі з гэтым вялікая праблема, — канстатавала эксперт. — Дысертацыі, кандыдацкія і доктарскія, якія абараняюцца, асабліва ў сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах, — іх узровень упаў вельмі моцна. Акрамя таго, напрацаваны акадэмічны капітал цяпер бязлітасна вычышчаецца. Людзей звальняюць, нягледзячы на <…> заслугі ў навуцы, <…> перспектыўнасць.

Паводле слоў экс-выкладчыка БДУ, каб «выгадаваць аднаго кандыдата навук», неабходна не менш за 10 гадоў, «у вельмі рэдкіх выпадках — 7−8».

— Гэта была пэўная селекцыя, дастаткова вялікі час падрыхтоўкі, — патлумачыла яна. — І вось мы выгадавалі кандыдата навук, каб ён у будучыні падтрымліваў узровень навуковых даследаванняў, і вы яго звальняеце. Перспектыўнага, маладога кандыдата навук.

Тое ж тычыцца прафесуры, якая ў Беларусі з’яўляецца «выміраючым відам», паколькі «доктарскія дысертацыі абараняюцца вельмі рэдка», дадала палітолаг. Яна звярнула ўвагу на тое, што «рэпрэсіўная палітыка адносна акадэмічных свабод унутры Беларусі» вядзецца «ўжо дастаткова даўно», аднак «якасны скачок, які здарыўся пасля 2020 года, проста заганяе ў труну беларускую навуку».

Ілюстратыўны здымак. Фота: TUT.BY

Паводле інфармацыі Турарбекавай, да восені 2023 года толькі з БДУ было звольнена каля 100 дацэнтаў і прафесараў.

— Дацэнты — гэта нават не кандыдаты навук, гэта ўжо больш высокая ступень, навуковае званне, якое дае чалавеку права на кіраўніцтва аспірантамі. А прафесар увогуле — гэта навуковы кірунак. <…> Было выкінута 35 прафесараў з універсітэта, лічыце, выкінута 35 навуковых кірункаў, навуковых школ. Плюс 60 дацэнтаў — гэта патэнцыйныя навуковыя школы і патэнцыйныя навуковыя кірункі, — канстатавала суразмоўца.

Наколькі ёй вядома, сярод звольненых ёсць «дацэнты, якія ўжо набліжаліся» да таго, «каб стаць прафесарамі», бо ў іх было «некалькі абароненых аспірантаў, некалькі кандыдатаў навук». Сама Турарбекава да звальнення падрыхтавала да паспяховай абароны трох кандыдатаў навук, «на падыходзе было яшчэ два».

— Такім чынам, я забяспечвала цэлы навуковы кірунак вывучэння знешняй палітыкі краін Блізкага і Далёкага Усходу. Не я адзіная закрывала кірунак, але была адной з прадуктыўных дацэнтаў. І такіх, як я, больш за 60 выкінулі, — сказала яна.

«Што да сацыяльна-гуманітарных дысцыплін — гэта проста кашмар»

Палітолаг лічыць, што цяпер беларуская навука «не проста дэградуе», бо «дэградацыя — гэта павольны працэс», а церпіць «сапраўдны крах і банкруцтва».

— У навуцы канфармізм непрымальны, яна не можа рухацца дзякуючы яму. Яна можа рухацца толькі дзякуючы крытычнаму мысленню. І звольнілі акурат самых заслужаных і самых перспектыўных, у якіх галава на месцы і сумленне ў парадку, — звярнула ўвагу Турарбекава.

Экс-выкладчык БДУ мяркуе, што ва ўніверсітэце «маглі застацца адмыслоўцы» ў галіне хіміі і фізікі, але нават там маюцца палітызаваныя тэмы, напрыклад, звязаныя з АЭС і ядзернымі адкідамі.

— А што да сацыяльна-гуманітарных дысцыплін — гэта проста кашмар. Найбольш пацярпелі гісторыкі, на другім месцы філолагі, спецыялісты па беларускай мове, але не толькі. Цяпер ідзе пераслед тых, хто выкладае польскую мову, — падсумавала суразмоўца.