На волю выйшла жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч. Пра гэта паведаміў у Facebook Андрэй Шарэнда.
Марына Адамовіч прабыла ў зняволенні 15 сутак. Яе затрымалі 23 студзеня падчас рэйду сілавікоў па сваяках палітвязняў. На наступны дзень яе судзілі па артыкуле 19.1 КаАП (Дробнае хуліганства).
Суд Заводскага раёна Мінска прызначыў ёй 15 дзён арышту.
Чытайце таксама