Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  2. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  3. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  4. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  5. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  6. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  7. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  8. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  9. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  10. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  11. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  12. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  13. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  14. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  15. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  16. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
Читать по-русски


У Пастаўскім раёне 25 сакавіка скончыў жыццё самагубствам салдат тэрміновай службы. Пра гэта «Люстэрку» расказалі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы. Маладога чалавека звалі Мікіта Літвіновіч. Ён служыў у 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, дыслакаванай у вёсцы Заслонава Віцебскай вобласці. У сярэдзіне сакавіка брыгаду адправілі бліжэй да літоўскай мяжы ў межах праверкі боегатоўнасці.

Никита Литвинович, солдат срочной службы, погибший под Поставами. Фото: vk.com
Мікіта Літвіновіч, салдат тэрміновай службы, які загінуў пад Паставамі. Фота: vk.com

Мікіта Літвіновіч нарадзіўся ў 2003 годзе ў горадзе Паставы. Улетку 2022-га скончыў Пастаўскі дзяржаўны каледж па спецыяльнасці «Тэхнічнае забяспечанне сельскагаспадарчых работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў». Увосень таго ж года хлопца прызвалі на тэрміновую вайсковую службу.

Малады чалавек трапіў у 19-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду, служыў памочнікам гранатамётчыка.

15 сакавіка 2024 года прэс-служба Міністэрства абароны паведамляла, што ў межах праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак гэтай брыгадзе «трэба будзе выйсці ў прызначаныя раёны і пасля іх заняцця быць у гатоўнасці да правядзення серыі вучэнняў, у тым ліку з баявой стральбой».

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», 19-я брыгада мусіла адправіцца ў Ашмянскі раён. Але знаёмыя Мікіты Літвіновіча сцвярджаюць, што малады чалавек апынуўся пад роднымі Паставамі, ля аграгарадка Камаі за 10 кіламетраў ад мяжы з Літвой.

25 сакавіка малады чалавек скончыў жыццё самагубствам.

— Камандзіры не паведамілі бацькам ніякіх падрабязнасцяў, — расказала «Люстэрку» крыніца. — Бацьку ўдалося толькі даведацца, што разам са сваімі калегамі Мікіта «прыехаў на пункт», выйшаў пакурыць і застрэліўся.

Паводле нашага суразмоўцы, ніякіх перадумоваў да самагубства ў паводзінах хлопца не было:

— Мікіта быў вельмі добрым чалавекам, заўсёды трымаўся на пазітыве. Не магу ўявіць, што яго магло прымусіць здзейсніць суіцыд.

Мікіту Літвіновіча пахавалі сёння, 27 сакавіка, у яго родных Паставах.

Міністэрства абароны афіцыйна пра гэта надзвычайнае здарэнне ў частцы нічога не паведамляла. Журналісту «Люстэрка» не ўдалося аператыўна атрымаць каментар ні ў вайсковай частцы, дзе служыў Мікіта, ні ў Мінабароны.

Чытайце таксама