Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  2. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  3. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  4. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  5. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  6. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  7. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  8. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  9. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  10. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  11. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  12. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
Читать по-русски


Увечары 19 чэрвеня над Беларуссю пранёсся шторм: выпаў град, дрэвы валіліся на чыгуначныя шляхі і правады, праз што цягнікі ішлі з затрымкамі. У Зэльвенскім раёне паваленае дрэва забіла жанчыну, якая прыехала з сям’ёй адпачыць на вадаём. У МНС расказалі пра іншыя наступствы ўчорашняй непагадзі.

Залева ў Мінску 19 чэрвеня. Скрыншот відэа з сацсетак

Больш за ўсё дасталася Гродзенскай вобласці: там прайшоў навальнічны фронт з ветрам, які разганяўся да 22 м/с. Пацярпелі шэсць населеных пунктаў у Зэльвенскім і Слонімскім раёнах, пашкоджаныя дахі 47 жылых дамоў, два грамадскія аб’екты і чатыры сельскагаспадарчыя будынкі.

Зафіксаваныя 73 выпадкі падзення дрэваў, 46 з іх — у Гродзенскай вобласці. Паваленыя дрэвы пашкодзілі чатыры аўтамабілі ў Гродзенскай і адзін — у Магілёўскай абласцях. Вядуцца аднаўленчыя работы.

У Мінску ўсяго за гадзіну, з 18.30 да 19.30, выпала 23,4 мм дажджу пры сярэднямесячнай норме 89 мм. Былі падтопленыя два ўчасткі дарог, затрымка ў руху шасці тралейбусных і аднаго аўтобуснага маршрутаў склала да 1 гадзіны 17 хвілін.

Паводле інфармацыі БЧ, у выніку падзення дрэваў на чыгуначныя шляхі затрымка ў руху 26 пасажырскіх цягнікоў у Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях склала да 2 гадзін 28 хвілін.

Паводле звестак ДВА «Белэнерга», цягам сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабяспечанне 571 населенага пункта (Брэсцкая вобласць — чатыры, Віцебская — 147, Гомельская — два, Гродзенская — 91, Мінская — 324, Магілёўская — тры), 28 сельскагаспадарчых будынкаў і 1979 трансфарматарных падстанцый. Да раніцы без электразабяспечання заставаліся 84 населеныя пункты (з іх у Мінскай вобласці — 72), а таксама сем сельскагаспадарчых будынкаў і 325 трансфарматарных падстанцый.