Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  3. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  4. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  5. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  6. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  7. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  8. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  13. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
Читать по-русски


Палітзняволеная Марыя Калеснікава «сёння фактычна галадае ў калоніі» і важыць 45 кг пры росце 175 см. Пра гэта паведміла ў Facebook яе сястра Таццяна Хоміч.

Мария Колесникова в суде. Фото: Reuters
Марыя Калеснікава ў судзе. Фота: Reuters

Марыя Калеснікава адбывае пакаранне ў Гомельскай папраўчай калоніі № 4. У лістападзе 2022 года яе шпіталізавалі з перытанітам з прычыны прабадной язвы і зрабілі аперацыю. Сястра палітзняволенай Таццяна Хоміч апошні ліст ад сваячкі атрымала 15 лютага мінулага года. Больш за 560 дзён інфармацыю пра стан Марыі яна вымушаная збіраць па крупінках «ад жанчын, якія сядзяць і выходзяць з калоніі».

«Паводле маёй інфармацыі, сёння Марыя фактычна галадае ў калоніі. Яна важыць 45 кг пры росце 175 см. Яе хвароба патрабуе дыеты, таму яна не можа есці многае з турэмнага меню. Яе ліміт на закупкі ў турэмнай краме — 40 ці 80 рублёў. Я не магу ўдакладніць суму, але разумею, што гэтага хопіць максімум на гарбату, аўсянку, пачак пракладак, мыла, мінімальную гігіену. Карміць язвеніка баландай — гэта катаваць яго і павольна забіваць. Не даваць чалавеку права на перапіску з сям’ёй — паскараць гэтую смерць. Маша не ведае, ці жывы тата і як яго здароўе. Мы не ведаем, як яе кормяць і лечаць», — напісала Таццяна.

Яна адзначыла, што блізкія Марыі звярталіся з гэтай нагоды «ў адміністрацыю калоніі і ў вышэйшыя інстанцыі», але «фактычна адказу няма».

«Сёння гэты кашмар можна спыніць. Сёння ў Беларусі зноў загаварылі пра гуманізм. І гэта дае мне надзею. З калоніі выйшлі дзясяткі чалавек. І гэта дае яшчэ большую надзею. Надзею, што ніякае пакаранне не будзе суправаджацца здзекамі і катаваннямі. Што Маша будзе жыць. Я прашу: забяспечыць ёй неабходнае харчаванне, даць ёй неабходнае абследаванне і лячэнне, дапусціць да яе родных і аднавіць з намі перапіску», — напісала Таццяна.

Чытайце таксама