Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  5. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  6. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  7. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  8. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  9. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  10. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  11. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Суд пазбавіў бацькоўскіх правоў беларуску, якая ўхілялася ад выхавання сваёй 12-гадовай дачкі. Дзяўчынка ніколі не хадзіла ў школу, а замест гэтага бадзялася з маці па Маскве, паведамляецца на сайце Генпракуратуры.

Девочка-подросток. Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Дзяўчынка-падлетак. Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

«З нараджэння дзяўчынка жыла з маці ў Маскве, бацька з сям’ёй ніколі не жыў. Пастаяннага месца жыхарства яны не мелі, знаходзіліся ў знаёмых і сяброў маці. Дзяўчынка ніколі не наведвала ўстановы адукацыі. Спасцігаць асновы чытання, пісьма і матэматыкі ёй дапамагаў яе старэйшы брат», — расказалі ў Генпракуратуры.

Там дадалі, што з траўня да лістапада 2023 года дзяўчынка-падлетак знаходзілася ў сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры для няпоўнагадовых у Маскве. У снежні 2023 года яе перавялі ў адну з установаў адукацыі Івацэвіцкага раёна.

У пракуратуры адзначылі, што маці не цікавілася дачкой, пакуль тая была ў прытулку. У сувязі з гэтым пракурор Івацэвіцкага раёна папрасіў суд пазбавіць жанчыну бацькоўскіх правоў. Суд задаволіў гэтае патрабаванне. Дзяўчынка перададзеная на дзяржаўнае забяспечанне.