Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  2. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. На крупных заводах не хватает тысячи работников. Их заманивают зарплатами почти до 7000 рублей: рассказываем, кого и на какие деньги ищут
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски


/

У Мінску абвясцілі прысуд кіраўнікам мінскага стартап-хаба Imaguru, паведаміла 3 снежня прэс-служба Генпракуратуры. Дзвюх фігурантак справы судзілі завочна — яны знаходзяцца за мяжой.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Таццяну Марыніч і Анастасію Хамянкову, а таксама Яўгена Пугача абвінавачвалі ў «злачынствах супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці і экстрэмісцкай скіраванасці».

Стваральніц Imaguru Марыніч і Хамянкову, якія знаходзяцца за мяжой, суд прызнаў вінаватымі:

  • ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што прывяло да шкоды ў буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК);
  • у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК);
  • ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (ч. 3 арт. 361−1 КК);
  • у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 2 арт. 424 УУК);
  • у наўмысных дзеяннях, скіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, групай асобаў (ч. 3 арт. 130 КК);
  • у закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК);
  • у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369−1 КК).

Па сукупнасці злачынстваў ім завочна прызначылі пазбаўленне волі на тэрмін 12 і 11 гадоў адпаведна. Акрамя таго, іх абавязалі выплаціць штраф у памеры 7000 базавых велічынь (280 тысяч рублёў). Абвінавачаным таксама забаранілі на пяць гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Дырэктар Imaguru Яўген Пугач, які ўтрымліваецца пад вартай з ліпеня 2023 года, быў прызнаны вінаватым у закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК) і ўхіленні ад выплаты падаткаў, што прывяло да шкоды ў буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК).

«Па сукупнасці злачынстваў яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў са штрафам у памеры 500 базавых велічынь (20 тысяч рублёў) з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў», — паведамілі ў Генпракуратуры.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Нагадаем, у СК сцвярджалі, што абвінавачаныя «ў 2016 годзе распрацавалі схему па ўхіленні ад выплаты падаткаў шляхам выкарыстання падробленых дакументаў, а таксама „драбнення“ бізнесу».

«Заснавальнікі наўмысна завышалі выдаткі, якія ўлічваюцца падчас падаткаабкладання, шляхам змяшчэння ў бухгалтарскі і падатковы ўлікі таварыстваў дакументаў, не адпаведных рэчаіснасці. Кіраўнікі ТАА „Імагуру“ штомесяц пералічвалі грошы на разліковы рахунак падкантрольнага ІП за паслугі, якія фактычна не аказваліся. Акрамя гэтага, з мэтай стварэння ўмоваў для атрымання падатковай эканоміі выручка ад дзейнасці таварыства штучна размяркоўвалася паміж афіляванымі арганізацыямі, што дазволіла стварыць бачнасць законнага прымянення падкантрольнымі таварыствамі асаблівага рэжыму падаткаабкладання», — гаварылася ў прэс-рэлізе СК.

Следчыя налічылі 220 тысяч рублёў шкоды, якую фігуранты крымінальнай справы нібыта нанеслі дзяржаве сваімі дзеяннямі. На маёмасць абвінавачаных, у тым ліку дамы і зямельныя ўчасткі, накладзены арышт на агульную суму больш за 676 тысяч рублёў, удакладнялі ў СК.

Хаб Imaguru быў месцам правядзення шматлікіх тэматычных мерапрыемстваў. У 2021 годзе ён быў закрыты. Пазней сілавікі прызналі хаб «экстрэмісцкім фарміраваннем». Пасля пераезду з Беларусі Imaguru пераадкрыўся ў Літве і ў іншых краінах.