Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  2. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  3. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  4. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  5. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  6. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  7. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  8. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  9. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  10. Чиновники хотят повысить налоговую нагрузку. Кого это может затронуть
  11. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  12. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  13. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  14. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  15. Если Путин приедет: Зеленский назвал две ключевые темы возможной встречи в Стамбуле
  16. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  17. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
Читать по-русски


У 2022-м Яўген Карпаў вырашыў далучыцца да палка Каліноўскага, але шлях для гэтага выбраў нестандартны — праз беларуска-ўкраінскую мяжу. Былы палітзняволены расказаў «Нашай Ніве» пра свае прыгоды.

Яўген Карпаў. Фота з асабістага архіву
Яўген Карпаў. Фота з асабістага архіву

«Вырашыў паспрабаваць нелегальна перасекчы мяжу з Украінай»

Калі пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, жыхару Магілёва Яўгену Карпаву быў 31 год. Мужчына працаваў інжынерам на прыватным прадпрыемстве па вытворчасці бытавой хіміі.

Пачатак вайны яго шакаваў, як і саўдзел Беларусі ў вайне:

«Штодзень праглядаў навіны, тэлефон ад іх разрываўся. Думаў, чым я магу быць карысны. Фінансава [дапамагчы]? У мяне былі не такія вялікія даходы, дый мне здавалася, што гэтага надта мала. Пабачыў навіну пра полк Каліноўскага, што беларусы [там] ваююць на баку Украіны.

Мне вельмі спадабаўся іх лозунг — вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны, я і цяпер у гэта веру. Напэўна, гэта быў галоўны трыгер, чаму я вырашыў далучыцца да іх».

У апісанні да аднаго з відэа на ютуб-канале Nexta Яўген знайшоў бот для сувязі з палком (тады яшчэ батальёнам) Каліноўскага. Хлопец падаў заяўку, і праз нейкі час з ім звязаліся:

«Прайшоў верыфікацыю, сказалі, што прымаюць мяне і што трэба ехаць у Польшчу. Я раней ездзіў за мяжу толькі ў Расію і Украіну, не ўяўляў, як робяцца візы. Паспрабаваў сам запісацца ў візавы цэнтр — не ведаю, як цяпер, але тады гэта было проста нерэальна.

Былі квоты на запісы, але яны знікалі ў той жа момант, калі з’яўляліся. Напэўна, турыстычныя агенцтвы набывалі гэтыя месцы і потым іх прадавалі. Карацей, у мяне не атрымлівалася зрабіць візу самастойна».

Яўген расказвае пра перапіску ў боце: маўляў, задавалі агульныя пытанні — ці служыў у арміі, чым займаецца. Папрасілі даслаць фота з пашпартам і напісаць пэўны тэкст на паперцы, каб пацвердзіць дату, калі зроблены здымак.

Прайшло пару месяцаў, і позна ўвечары ў дзверы да Яўгена пагрукалі:

«Пасля я пачуў, як у замку паварочваецца ключ, а ключы ад маёй кватэры былі толькі ў маці. Але дзверы былі зачыненыя яшчэ на адзін замок, які адчыняецца толькі знутры, таму дзверы не адчыніліся.

Пачуў голас маёй маці, якая стаяла з таго боку. Яна казала нейкаму мужчыне — „напэўна, яго няма дома“. Тады я зразумеў, што гэта была міліцыя, больш ніхто не мог прыйсці так раптоўна і позна, каля 10-й гадзін вечара».

Дык як знайшлі Яўгена? Хлопец упэўнены, што бот, куды ён пісаў, быў сапраўдным, а не падробкай сілавікоў.

Але Яўген сам пісаў у тэлеграме каментары, у якіх расказваў, што падаў заяўку ў полк Каліноўскага. Некалі хлопец быў падпісаны ў акаўнце ўласным імем, у 2020-м змяніў нік, але акаўнт застаўся тым жа — верагодна, праз гэтую неасцярожнасць яго і вылічылі.

Той візіт сілавікоў моцна напужаў беларуса. Ён вырашыў, што трэба тэрмінова з’язджаць з краіны. Але як гэта рабіць, калі візы няма?

«Вырашыў проста паспрабаваць нелегальна перасекчы мяжу з Украінай, пайсці туды наўпрост. Паехаў туды ўжо на наступны дзень. Асабліва не рыхтаваўся, проста кінуў у заплечнік, што было пад рукой.

Даехаў да Гомеля на цягніку, а з Гомеля на аўтобусе да горада на мяжы».

«Не дайшоў 200 метраў да ўкраінскай тэрыторыі»

У выніку Яўген апынуўся ля мястэчка Новая Гута, недалёка ад аднайменнага памежнага пераходу. Некалькі гадзін хадзіў у лесе, знайшоў сцежку — Яўген кажа, што яму пашчасціла:

«Ішоў па багністым пралеску, убачыў сцежку. Пайшоў па ёй, убачыў павалены [памежны] плот даўжынёй метраў з дзесяць. Прайшоў па тым калючым дроце плота, рушыў далей хуткім крокам, таксама па багністай мясцовасці.

У нейкі момант да мяне падышлі ззаду, нешта сказалі па-ўкраінску, я на секунду нават падумаў, што дайшоў. А потым павярнуўся і ўбачыў, што гэта беларускі памежнік. Аказалася, што я не дайшоў 200 метраў да ўкраінскай тэрыторыі».

Беларуска-украінская мяжа. 2021 год. Фота: Reuters
Беларуска-ўкраінская мяжа. 2021 год. Фота: Reuters

Хлопца прывезлі на памежны пункт, пазней туды прыехалі сілавікі. Пачаліся бясконцыя допыты. Яўген расказваў ім, быццам ва Украіне ў яго дзяўчына і ён баяўся, што калі пойдзе да яе легальным чынам, яго туды не прапусцяць. Таму, маўляў, вырашыў ісці сцежкай.

Тым часам сілавікі знайшлі ў яго тэлефоне бот з заяўкай у полк Каліноўскага — хлопец не прыбраў яго.

Допыты працягнуліся ў гомельскіх ІЧУ і СІЗА, куды прывезлі Яўгена. Пасля 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» яго абвінавацілі па артыкуле 361−3 КК («Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы»). У выніку хлопца прысудзілі да 2,5 года калоніі. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў магілёўскую калонію № 15.

Вось як ён згадвае час за кратамі:

«Я думаю, людзі ўвогуле нічога не ведаюць пра беларускую турму, пра тое, як гэта жыць у цеснаце, брудзе, без правоў, калі ў СІЗА нават у прыбіральню ходзіш перад усёй камерай, калі няма ні дзвярэй, ні нават фіранак. Некаторыя людзі так жывуць гадамі. У мяне былі сукамернікі, якія праходзілі па справе „Рабочага руху“, адзін з іх правёў у СІЗА 22 месяцы.

Адзін з сукамернікаў патрабаваў, каб яму належным чынам аказвалі медычную дапамогу. Тады да нас зайшлі супрацоўнікі, падкінулі лязо ад брытвы ў шафу для ежы і сказалі, што яно належала таму сукамерніку. Яго адправілі ў карцар, проста каб ён не дадаваў ім працы».

У верасні 2024-га Яўген выйшаў на свабоду. У цэнтры занятасці яму далі месяц на тое, каб знайсці працу або з’ехаць з краіны, бо хлопец сказаў, што збіраецца эміграваць.

Праз месяц пасля вызвалення Яўгену пазванілі і папрасілі падысці да РАУСа. Хлопец вырашыў, што маглі знайсці відэа з пратэстаў — ён выходзіў на іх яшчэ ў 2020-м, хаця ў Магілёве пратэсты і былі не надта актыўныя:

«10 жніўня [2020-га] мы з сябрамі выйшлі прагуляцца, паглядзець, што адбываецца. Пабачылі, што пратэстоўцаў на вуліцы нават менш, чым міліцыі. Калі мы падышлі да сілавікоў ушчыльную, прагучала нейкая каманда і яны пайшлі ў атаку, мы дварамі збягалі ад іх. Абышлося без затрыманняў, але на камеры, думаю, мы трапілі. Да аднаго з тых, з кім я тады быў, потым прыходзілі з вобшукамі, але ён здолеў з’ехаць».

Далей пратэсты зусім сцішыліся — Яўген успамінае, што на вуліцы выходзілі толькі дзясяткі магілёўцаў. Ён мяркуе, што прычына ў блізкасці Магілёва да Расіі — мясцовыя ездзяць туды працаваць і праведваць сваякоў, таму яны больш уразлівыя да прапаганды.

З дапамогай «Байсола» Яўген з’ехаў у Польшчу. Цяпер ён здымае пакойчык у прыгарадзе Варшавы — маўляў, хоць і складана з транспартам, але нядорага. Пакуль ён чакае статусу міжнароднай абароны і перабіваецца падпрацоўкамі. Атрымліваецца не заўжды ўдала:

«Нядаўна два месяцы ўвогуле не было падпрацовак. Дайшло да таго, што ў мяне заставалася літаральна 25 еўра, і трэба было плаціць за пакой. Падвярнулася нейкая падпрацоўка, дык я ішоў праз паўгорада пешшу, проста каб ашчадзіць. Каб заплаціць за пакой, узяў грошы ў доўг у знаёмых.

Цяпер знайшоў больш-менш сталую падпрацоўку, стала трохі прасцей. Але невядома, наколькі яе хопіць, няма ніякай пэўнасці».

Пра тое, што некалі напісаў у бот палка Каліноўскага, хлопец не шкадуе — кажа, што як мінімум ён паспрабаваў. І не выключае, што ў будучыні, калі вырашыць усе свае бягучыя праблемы, паспрабуе зноў пайсці ў добраахвотнікі.

«Байсол» адкрыў збор, каб дапамагчы Яўгену ўладкавацца ў замежжы — паўдзельнічаць можна тут.