Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  3. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  4. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  7. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  8. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  11. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски


У Кіеве і Кіеўскай вобласці з самай раніцы была абвешчаная паветраная трывога. Тэрыторыя падвергнулася ўдарам іранскіх дронаў-камікадзэ «Shahed-136/131».

У Паветраных сілах Украіны паведамілі, што беспілотнікі ляцяць з усходняга ўзбярэжжа Азоўскага мора.

Фото: Reuters
Абломкі дрона, Кіеў, 14 снежня. Фота: Reuters

— У цяперашні час зенітнымі ракетнымі падраздзяленнямі і іншымі агнявымі сродкамі Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны ўжо знішчаныя дзесяць «Шахедаў» праціўніка! — паведаміла камандаванне Паветраных сіл.

Мэр Кіева Віталь Клічко расказаў, што ў горадзе прагучала некалькі выбухаў.

Фото: Reuters
Адзін з пацярпелых будынкаў у Кіеве. Фота: Reuters

— У выніку ранішняй атакі на Кіеў і вобласць у сталіцы пашкоджаныя 2 адмінбудынкі, у горадзе Вішнёвае — прыватны дом, — напісаў у сваім тэлеграм-канале намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Кірыл Цімашэнка.

У выніку падзення абломка ад дрона ў Кіеве людзі не пацярпелі, паведамілі «Суспільному» ў дзяржслужбе па надзвычайных сітуацыях.

Фото: Reuters

— Кіеў зазнаў дзве хвалі атакі варожых дронаў. Дзякуючы эфектыўнай працы падраздзяленняў СПА і РЭБ знішчана 13 варожых дронаў. Абломкі ад збітых БПЛА трапілі ў адзін адмінбудынак, і яшчэ 4 жылыя будынкі атрымалі нязначныя пашкоджанні (Шаўчэнкаўскі раён сталіцы). Людзі не пацярпелі, — расказаў падрабязнасці кіраўнік гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко.

Фото: Reuters
Абломкі збітага дрона, Кіеў, 14 снежня

Каля васьмі раніцы па кіеўскім часе быў абвешчаны адбой паветранай трывогі. Яна доўжылася больш за дзве гадзіны.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, 13 з 13 запушчаных дронаў збіла ўкраінская СПА.