Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  2. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  3. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  4. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  5. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  6. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  7. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  8. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  9. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  10. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  11. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  12. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  13. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  14. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  15. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  16. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  17. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
Читать по-русски


Мінабароны Расіі пацвердзіла надзвычайнае здарэнне ў раёне аэрадрома Энгельс у Саратаўскай вобласці. На падлёце да аб’екта быў збіты ўкраінскі лётны апарат, паведамілі ў ведамстве, піша ТАСС.

Аэродром в Энгельсе. Фото: Maxar
Аэрадром у Энгельсе. Фота: Maxar

«26 снежня каля 01.35 па маскоўскім часе сродкамі супрацьпаветранай абароны ВКС Расіі збіты на малой вышыні пры падлёце да ваеннага аэрадрома Энгельс у Саратаўскай вобласці ўкраінскі беспілотны лётны апарат», — расказалі ў ведамстве.

У Мінабароны РФ таксама заявілі, што ў выніку падзення абломкаў ёсць ахвяры: «У выніку падзення абломкаў беспілотніка трое расійскіх вайскоўцаў тэхнічнага складу, якія знаходзіліся на аэрадроме, атрымалі смяротныя раненні. Авіяцыйная тэхніка пашкоджанняў не атрымала».

Нагадаем, уначы 26 снежня сацсеткі і тэлеграм-каналы са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамілі пра выбухі ў раёне аэрадрома ў Энгельсе. Паведамлялася пра трох загінулых і чатырох пацярпелых. Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін напісаў у тэлеграм-канале, што ніякіх надзвычайных здарэнняў у жылых кварталах горада не было. Паводле яго, «ніякай пагрозы для жыхароў абсалютна няма». Паведамленні пра эвакуацыю з горада ён назваў нахабнай хлуснёй, створанай далёка за межамі краіны.

Губернатар таксама адзначыў, што аб’екты цывільнай інфраструктуры не пацярпелі, а інфармацыю пра здарэнне на вайсковым аб’екце правяраюць сілавыя структуры.

Ваенны аэрадром Энгельс атакаваны ўжо другі раз. Раніцай 5 снежня там, а таксама на аэрадроме Дзягілева ў Разанскай вобласці адбыліся выбухі. У Мінабароны Расіі сцвярджалі, што Кіеў спрабаваў нанесці ўдары па аэрадромах з дапамогай рэактыўных беспілотнікаў савецкай вытворчасці, аднак іх збілі з дапамогай СПА.

Афіцыйна Кіеў не браў на сябе адказнасць за атаку. The New York Times пісала, што беспілотнікі былі запушчаныя з тэрыторыі Украіны, пры гэтым як мінімум адзін з удараў быў нанесены з дапамогай украінскага спецназа, які нібыта знаходзіўся непадалёк ад базы і дапамагаў накіроўваць беспілотнікі.