Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  3. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  4. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  5. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  6. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  7. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  8. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  9. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  10. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  11. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  12. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  13. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  14. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  15. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  16. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
Читать по-русски


Злучаныя Штаты працягнуць аказваць Украіне неабходную дапамогу столькі, колькі спатрэбіцца. Для краіны вельмі важна, што амерыканскае грамадства з першага дня развязанай Расіяй поўнамаштабнай вайны было разам з Украінай. Пра гэта гаварылі ўкраінскі і амерыканскі прэзідэнты на выніковым брыфінгу пасля сваёй сустрэчы тэт-а-тэт у Марыінскім палацы ў Кіеве.

Фото: пресс-служба президента Украины
Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

— Першы тэлефонны званок з падтрымкай Украіны быў з Белага дома. Дзякуй за вашае лідарства. Дзякуй таксама за двухпартыйную падтрымку, за падтрымку з боку Кангрэса, — заявіў Уладзімір Зяленскі перад тым, як лідары дзвюх краін пайшлі на перамовы за зачыненымі дзвярыма.

Фото: пресс-служба президента Украины
Байдэн прыбыў у Кіеў у 8.00 па мясцовым часе і адразу ж адправіўся ў Марыінскі палац, дзе яго сустрэлі Уладзімір Зяленскі і яго жонка. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

Сам Байдэн абвясціў пра новую ваенную дапамогу Украіне. Паводле яго словаў, пакет на паўмільярда даляраў будзе ўключаць больш ваеннага абсталявання, гаўбіцы, рэактыўныя снарады і артылерыйскія боепрыпасы. Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што пазней на гэтым тыдні яго ўрад абвесціць пра дадатковыя санкцыі «супраць эліты і кампаній, якія спрабуюць падтрымліваць расійскую ваенную машыну» і дапамагаюць ёй абыходзіць уведзеныя раней абмежаванні.

— Калі Пуцін пачаў сваё ўварванне амаль год таму, ён думаў, што Украіна слабая, а Захад падзелены. Ён думаў, што зможа перажыць нас. Але ён глыбінна не меў рацыі, — сказаў Байдэн.

Зяленскі удакладніў, што на сустрэчы з Байдэнам абгаворвалі пытанне «дальнабойнай зброі і зброі, якая можа пастаўляцца ва Украіну», дадаўшы, што «расійскія спробы рэваншу не будуць мець шанцу».

— Мы можам і павінныя зрабіць так, каб гэты 2023 год стаў годам перамогі. Гэтая злачынная расійская вайна супраць Украіны, усёй Еўропы і дэмакратычнага свету мусіць завяршыцца вызваленнем усёй украінскай зямлі ад акупацыі Расіі і цвёрдымі гарантыямі пастаяннай бяспекі нашай краіне і ўсяму свету, — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Фото: пресс-служба президента Украины
Байдэн і Зяленскі ў Марыінскім палацы. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

А Джозэф Байдэн успомніў 24 лютага мінулага года, калі раніцай ён размаўляў па тэлефоне з Зяленскім.

— Была позняя ноч у Вашынгтоне і ранняя раніца ў Кіеве. Расійскія самалёты былі ў паветры, танкі перасякалі вашую мяжу, вы сказалі мне, што чуеце гукі выбухаў. Я гэтага не забуду. Я спытаў вас: «Што я магу для вас зрабіць?» — па яго словах, Зяленскі папрасіў сабраць сусветных лідараў і папрасіць іх падтрымаць Украіну. — Вы сказалі, што не ведаеце, калі мы зможам зноў пагаварыць. У тую ноч летась свет літаральна рыхтаваўся да падзення Кіева. Магчыма, нават да канца Украіны. Праз год Кіеў працягвае стаяць, Украіна працягвае стаяць, дэмакратыя працягвае стаяць, а Амерыка і свет разам з вамі.

Фото: пресс-служба президента Украины
Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

Візіт прэзідэнта ЗША ў Кіеў доўжыўся крыху больш за пяць гадзін. Акрамя перамоваў у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе Байдэн і Зяленскі наведалі Свята-Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр у Кіеве, усклалі кветкі да сцяны памяці загінулых за радзіму ўкраінскіх ваяроў і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Фото: пресс-служба президента Украины
Ля Міхайлаўскага манастыра

Фото: пресс-служба президента Украины

На Алеі смеласці каля Вярхоўнай рады Украіны з’явілася шыльда, прысвечаная прэзідэнту ЗША.

Фото: пресс-служба президента Украины

Гэта першы за апошнія 15 гадоў візіт амерыканскага прэзідэнта ва Украіну і не першы ў біяграфіі Байдэна прыезд у Кіеў — ён некалькі разоў бываў тут, знаходзячыся на пасадзе віцэ-прэзідэнта ЗША.

Як піша выданне Rolling Stone са спасылкай на неназванага высокапастаўленага чыноўніка Белага дома, у мэтах бяспекі Байдэну для сустрэчы з Зяленскім прапанавалі дзве пляцоўкі — польска-ўкраінскую мяжу або Львоў. Аднак Байдэн вырашыў ехаць у Кіеў.