Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  2. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  3. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  4. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  5. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  6. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  7. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  8. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  9. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  10. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  11. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  12. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  13. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  14. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  17. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
Читать по-русски


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 21 лютага выступіў у Варшаве. Трансляцыю вёў Белы дом. Сабралі галоўнае са звароту амерыканскага лідара.

Президент США Джо Байден в Варшаве. 21 февраля 2023 года. Скриншот трансляции
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у Варшаве. 21 лютага 2023 года. Скрыншот трансляцыі

Свой выступ Джо Байдэн чакана прысвяціў вайне ва Украіне. Ён згадаў свой нядаўні візіт у Кіеў і сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Байдэн згадаў пачатак расійскага ўварвання, адзначыўшы, што чаканні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна не апраўдаліся.

— Год таму свет рыхтаваўся да падзення Кіева. Што ж, я толькі што прыбыў з Кіева і магу паведаміць, што гэтага не здарылася, — пачаў свой выступ Байдэн.

Пра адзінства заходніх краін

Амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што за год вайны Крамлю так і не ўдалося парушыць згоду сярод заходняй кааліцыі, а ваенная і гуманітарная дапамога Украіне працягвае паступаць.

— Пуцін думаў, што дэмакратыя слабая, але замест гэтага ён натыкнуўся на жалезную волю свабодных краін. Ён натыкнуўся на мужнага чалавека ў асобе прэзідэнта Зяленскага. (…) Вайна цягнецца ўжо год, і Пуцін дагэтуль думае, што мы перастанем падтрымліваць Украіну, што мы не зможам доўга захоўваць сваё адзінства. Але нашая падтрымка Украіны не спыніцца ні на секунду. (…) Пуцін хоча захапіць новыя землі, але любоў украінцаў да сваёй краіны ўсё роўна пераможа. Сёння на коне стаіць свабода.

Пра расіян

Байдэн таксама звярнуўся да расіян. Ён падкрэсліў, што ЗША і краіны Еўропы «не хочуць знішчыць або ўзяць пад кантроль Расію».

— Захад не збіраецца нападаць на Расію, як заяўляе Пуцін. А мільёны расіян хочуць жыць у міры з суседзямі. Гэтая вайна ніколі не была неабходнасцю, гэта трагедыя. Пуцін выбраў гэтую вайну. Кожны новы дзень вайны — гэта яго выбар. Ён можа спыніць яе сваім словам. Але Украіна не можа проста перастаць абараняцца, таму мы разам павінныя забяспечыць яе абараназдольнасць, таму кааліцыя пастаўляе ёй артылерыю, танкі і СПА.

Пра Беларусь

Згадаў амерыканскі прэзідэнт і Беларусь. Ён падкрэсліў складаны шлях да незалежнасці, які прайшла Польшча, адзначыў «народ Беларусі, які працягвае змагацца за сваю дэмакратыю», і грамадзян Малдовы, якія «праяўляюць рашучасць» і хочуць «быць свабоднымі».

Пра Пуціна

Па словах Байдэна, немагчыма задаволіць агрэсара і яго апетыт да ўлады.

— Мы (Захад. — Заўв. рэд.) кажам яму (Пуціну. — Заўв. рэд.): не, не і не. Не, вы не захопіце маю краіну, не адбераце маю свабоду, не адбераце маю будучыню. Дыктатар, які імкнецца адрадзіць імперыю, ніколі не пераадолее любоў народа да свабоды, а Украіна ніколі не стане ахвярай Расіі. Ніколі, — заявіў прэзідэнт ЗША.

Пра санкцыі

Байдэн паабяцаў прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто здзяйсняў ваенныя злачынствы на тэрыторыі Украіны, падзякаваў Польшчы, якая прыняла ўкраінскіх уцекачоў, і заявіў, што ЗША ўвядзе новыя санкцыі супраць Расіі на гэтым тыдні:

— Мы робім усё неабходнае, каб Расія заплаціла высокую цану, — сказаў амерыканскі лідар.

Пра NATO

Ён таксама нагадаў, што калі Расія нападзе на адну з краін NATO, то гэта будзе расцэнена як напад на ўвесь альянс.

— Напад на адну краіну NATO будзе нападам на ўсё NATO. Пуцін павінен гэта ведаць. Гэта святое.

Пра свабоду

Сваю прамову Байдэн завяршыў разважаннем пра каштоўнасць свабоды:

— Няма вышэйшага памкнення, чым свабода. Амерыка ведае гэта — і вы гэта ведаеце. Усё, што мы робім цяпер, мы робім, каб гэта ведалі нашыя дзеці і ўнукі. Мы на баку святла, а не цемры. Вызвалення, а не прыгнёту. Свабоды, а не рабства.