Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  5. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  6. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  7. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  8. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  11. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  12. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  13. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  14. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  15. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
Читать по-русски


Расійскія войскі некалькі тыдняў таму ўпершыню выкарысталі супраць Украіны новае і даволі небяспечнае ўзбраенне — кіраваныя планіравальныя бомбы УПАБ-1500 В (індэкс К029Б) вагой 1,5 тоны, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на Defense Express.

УПАБ-1500В, Фото с сайта Defense express
УПАБ-1500 В. Фота з сайта Defense Express

Першае выкарыстанне гэтага віду боепрыпасаў было зафіксаванае некалькі тыдняў таму супраць аднаго з аб’ектаў у Чарнігаўскай вобласці. Паводле звестак выдання, на адным з абломкаў былі рэшткі маркіроўкі, якая адпавядае менавіта УПАБ-1500 В.

Гэты планіравальны боепрыпас упершыню быў прадэманстраваны ў экспартнай версіі з індэксам К029БЭ ў 2019 годзе распрацоўшчыкам «ДНВП „Рэгіён“», які ўваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраенне», на выставе МАКС.

Тады ж паведамілі, што гэтая бомба ўжо прайшла выпрабаванні, пастаўленая на ўзбраенне ВКС Расіі і атрымала першыя экспартныя заказы.

«Высокая пагроза выкарыстання УПАБ-1500 В заключаецца ў тым, што яна адносіцца да планіравальных, абсталяваная інерцыяльнай і спадарожнікавай сістэмай навігацыі і мае баявую частку вагой 1010 кг, прызначаную для паражэння высокаабароненых аб’ектаў. Дэкларуецца, што бомба можа скідацца за 40 км ад цэлі, для чаго носьбіт мусіць падняцца на вышыню 14 км», — піша выданне.

Акрамя таго, «ДНВП „Рэгіён“» дэманстравала і меншы калібрам боепрыпас УПАБ-500 В (індэкс К08Б), які з’яўляецца паменшанай копіяй УПАБ-1500 В і мае вагу 505 кг, з якіх 390 кг прыпадае на баявую частку пры захаванні іншых асаблівасцяў.

Выданне адзначае, што выкарыстанне Расіяй планіравальных бомбаў застаецца адзінкавай з’явай. Забяспечанне высокай далёкасці патрабуе палёту на значнай вышыні, што спрашчае выяўленне цэляў і магчымасцяў паражэння носьбіта.