Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  2. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  7. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  8. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  12. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
Читать по-русски


Уначы Расія атакавала Украіну беспілотнікамі, пусціўшы «шахеды» некалькімі хвалямі, а потым ударыла ракетамі «Калібр». Выбухі гучалі ў партовых гарадах Адэсе і Мікалаеве.

Последствия ночной атаки по Одессе. Фото: Оперативное командование «Юг»
Наступствы начной атакі па Адэсе. Фота: Аператыўнае камандаванне «Поўдзень»

— Некалькі хваляў ударных дронаў былі скіраваныя на выяўленне і знясіленне сіл супрацьпаветранай абароны. А пасля гэтага з акваторыі Чорнага мора па Адэсе выпусцілі шэсць «Калібраў», — расказалі ў Аператыўным камандаванні «Поўдзень».

Усе ракеты былі знішчаныя сіламі супрацьпаветранай абароны. Абломкамі збітых ракет і выбухной хваляй у Адэсе пашкоджаныя аб’екты партовай інфраструктуры, некалькі прыватных домаўладанняў. Раненні атрымаў мужчына, ён шпіталізаваны.

Над Мікалаеўшчынай былі збітыя чатыры дроны-камікадзэ тыпу Shahed-136. Ёсць траплянне ў прамысловы аб’ект, у выніку чаго ўспыхнуў пажар. Ён быў аператыўна ліквідаваны. Пацярпелых няма, паведаміў кіраўнік вобласці Віталь Кім.

— Начная атака расіян на Адэсу і Мікалаеў з выкарыстаннем ракет і шахедаў — яшчэ адзін доказ таго, што краіна-тэрарыст хоча паставіць пад пагрозу жыццё 400 млн чалавек у розных краінах, якія залежаць ад украінскага харчовага экспарту, — пракаментаваў начны ўдар кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Нагадаем, напярэдадні Расія заявіла, што з 18 ліпеня спыняе дзеянне збожжавай угоды.