Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  7. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  8. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  9. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  10. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  13. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
Читать по-русски


19 верасня адкрылася чарговая сесія Генасамблеі ААН, дзе выступілі прэзідэнты ЗША, Польшчы, Украіны і Турцыі. У сваіх прамовах яны казалі пра падтрымку Украіны і адказнасць Расіі за развязаную вайну, была згаданая Беларусь, прагучалі заклікі да рэформаў у Савеце Бяспекі ААН. «Люстэрка» сабрала ключавыя тэзісы выступаў чатырох лідараў.

Президент США Джо Байден на выступлении на Генассамблее ООН 19 сентября 2023 года. Фото: ООН
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на выступе на Генасамблеі ААН 19 верасня 2023 года. Фота: ААН

Байдэн: Расія верыць, што свет стоміцца ад вайны

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у сваім выступе на Генасамблеі ААН заклікаў увесь свет падтрымаць Украіну, якая змагаецца супраць расійскай агрэсіі. Ён прапанаваў пашырыць колькасць чальцоў Савета Бяспекі ААН і заявіў, што ЗША гатовыя працаваць разам з Кітаем.

  • «Расія верыць, што свет стоміцца і дазволіць ёй беспакарана зверстваваць ва Украіне. Але калі мы адмовімся ад асноўных прынцыпаў Статута ААН, каб залагодзіць агрэсара, ці будзе кожны з чальцоў арганізацыі ўпэўнены ў тым, што яму забяспечаць абарону?»
  • «Толькі Расія нясе адказнасць за вайну, толькі Расія здольная неадкладна скончыць яе, і толькі Расія стаіць на дарозе да міру».
  • «ЗША разам з саюзнікамі і партнёрамі па ўсім свеце будуць і далей падтрымліваць адважны народ Украіны, які абараняе свой суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, а таксама сваю свабоду».
  • «Злучаныя Штаты падтрымаюць пашырэнне Савета Бяспекі ААН і будуць дабівацца прагрэсу ў яго рэфармаванні».
  • «Мы выступаем за зніжэнне рызыкі ў адносінах з Кітаем, а не за размежаванне. Мы будзем даваць адпор агрэсіі і запалохванням <…>. Але мы таксама гатовыя працаваць разам з Кітаем па актуальных пытаннях, дзе прагрэс будзе залежаць ад нашых агульных намаганняў».

Дуда: Часы Расійскай імперыі адышлі назаўжды

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу заявіў, што часы Расійскай імперыі не могуць вярнуцца і што вайна ва Украіне павінная скончыцца, а не проста быць замарожанай.

  • «Расіяне лічаць, што дзяржавы вакол іх мусяць ім падпарадкавацца. Мы кажам: „Не!“ Расія лічыць, што старыя часы імперыі, якая абрынулася больш за 20 гадоў таму, вяртаюцца. Што іх прысутнасць зноў стане рэальнасцю для нашага рэгіёна. Гэтага не будзе. Гэтыя часы адышлі ў мінулае, раз і назаўжды».
  • «Гэтая жорсткая вайна (ва Украіне. — Заўв. рэд.) павінная скончыцца, а не ператварыцца ў замарожаны канфлікт. Гэта можна зрабіць толькі шляхам аднаўлення поўнай тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах».

Зяленскі: Расія амаль паглынула Беларусь

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія ўжо амаль паглынула Беларусь і ладзіць войны кожнае дзесяцігоддзе. Ён заклікаў краіны — чальцы ААН пазбавіць РФ ядзернай зброі і падтрымаць украінскую формулу міру, паабяцаўшы раскрыць дэталі плана на спецыяльным паседжанні Савета Бяспекі ААН 20 верасня.

Президент Украины Владимир Зеленский на выступлении на Генассамблее ООН 19 сентября 2023 года. Фото: ООН
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на выступе на Генасамблеі ААН 19 верасня 2023 года. Фота: ААН
  • «Кожнае дзесяцігоддзе Расія пачынае новую вайну. Часткі тэрыторыі Малдовы і Грузіі застаюцца акупаванымі. Расія ператварыла Сірыю ў руіны. І калі б не Расія, хімічная зброя ніколі не была б там выкарыстаная. Расія амаль паглынула Беларусь, пагражае Казахстану і краінам Балтыі».
  • «Украіна аддала свой трэці па памерах ядзерны арсенал [Расіі]. <…> Цяпер гісторыя паказвае, што менавіта Расія заслугоўвала ядзернага раззбраення яшчэ ў дзевяностыя. І Расія заслугоўвае яго цяпер. Тэрарысты не маюць права мець ядзерную зброю».
  • «Выкрадзеных дзяцей у Расіі вучаць ненавідзець Украіну, разрываюць усе сувязі з іх сем’ямі. Гэта генацыд».
  • «Расія спрабуе выкарыстаць дэфіцыт харчавання на сусветным рынку як зброю ў абмен на прызнанне акупацыі некаторых, калі не ўсіх, захопленых тэрыторый. Расія выкарыстоўвае цэны на прадукты харчавання як зброю».
  • «Больш за 140 дзяржаваў і міжнародных арганізацый падтрымалі ўкраінскую формулу міру цалкам або па шасці пунктах. Украінская формула міру становіцца глабальнай. Яе пункты прапануюць рашэнні і крокі, што спыняць усе формы ўзбраення, якія Расія выкарыстала супраць Украіны і іншых краін і якія могуць быць выкарыстаныя іншымі агрэсарамі».

Эрдаган: Карабах — тэрыторыя Азербайджана

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падтрымаў «антытэрарыстычныя мерапрыемствы», якія Баку пачаў у Нагорным Карабаху, і назваў рэгіён тэрыторыяй Азербайджана. Ён таксама прапанаваў пашырыць склад пастаянных чальцоў Савета Бяспекі ААН.

  • «Карабах — гэта азербайджанская тэрыторыя. Спробы навязаць любы іншы яго статус ніколі не будуць паспяховымі <…>. Мы падтрымліваем крокі, прынятыя Азербайджанам, <…> для абароны сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці».
  • «Савет Бяспекі не можа больш гарантаваць сусветную бяспеку і стаў полем бітвы палітычных стратэгій пяці краін (пастаянных чальцоў СБ ААН — Расіі, Вялікабрытаніі, Кітая, ЗША і Францыі. — Заўв. рэд.). <…> Свет большы за пяць».

78-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН праходзіць з 19 па 26 верасня 2023 года ў штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. На ёй прысутнічаюць прадстаўнікі 140 дзяржаваў, у тым ліку лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская.

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на мерапрыемства не паляцелі. Афіцыйныя дэлегацыі дзвюх краін прадстаўляюць кіраўнікі МЗС Сяргей Алейнік і Сяргей Лаўроў.