Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  2. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  3. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  4. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  5. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  6. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  7. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  8. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  9. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  10. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  11. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  12. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  13. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  14. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  15. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Палітвязень Аляксей Навальны памёр у калоніі. Пра гэта паведамілі ва Упраўленні Федэральнай службы выканання пакаранняў па Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе.

Алексей Навальный в заключении. Фото: dw.com
Аляксей Навальны ў зняволенні. Фота: dw.com

У ведамстве ўдакладнілі, што пасля прагулкі Навальны А. А. «адчуў сябе дрэнна, практычна адразу страціўшы прытомнасць». На месца выклікалі хуткую.

«Праведзеныя ўсе неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія станоўчых вынікаў не далі. Дактары хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі смерць асуджанага», — паведамілі ва УФСВП.

Крыніца расійскага прапагандысцкага выдання RT заявіла, што ў Навальнага адарваўся тромб.

«Згодна з рашэннем сям'і Аляксея Навальнага я наогул нічога не каментую. Цяпер разбіраемся. Адвакат у Аляксея быў у сераду. Усё тады было нармальна», — расказаў адвакат Аляксея Навальнага Леанід Салаўёў.

У камандзе Аляксея Навальнага заявілі, што ніякіх пацверджанняў смерці палітыка ў іх няма.

«Адвакат Аляксея цяпер вылятае ў Харп. Як толькі ў нас будзе нейкая інфармацыя, мы яе паведамім», — гаворыцца ў пасце ў тэлеграм-канале паплечнікаў Навальнага.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў расказаў, што Уладзіміру Пуціну далажылі пра смерць Аляксея Навальнага. Пяскоў дадаў, што ў яго няма звестак пра прычыны смерці Навальнага, — «павінныя медыкі высветліць», «ФСВП займаецца ўсімі праверкамі, тут асаблівых даручэнняў не трэба».

ФСВП паведаміў, што ў калонію, дзе памёр Аляксей Навальны, адправяць камісію.

Адзначым, што за час зняволення Аляксея Навальнага 27 разоў адпраўлялі ў штрафны ізалятар. Паводле яго блізкіх, ён прабыў у ШІЗА 308 дзён. Апошні раз яго адпраўлялі ў штрафны ізалятар 1 лютага. Ён выйшаў з ШІЗА 11 лютага.

Нагадаем, Аляксей Навальны знаходзіўся ў ПК-3 у пасёлку Харп Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі Расіі, куды яго перавялі з ПК-6 ва Уладзімірскай вобласці.

Упершыню яго асудзілі на пазбаўленне волі ў лютым 2021 года. Яму прызначылі два гады і восем месяцаў калоніі агульнага рэжыму па справе «Іў Рашэ», прызнаўшы вінаватым у махлярстве. У сакавіку 2022 года яго прызналі вінаватым па іншай справе пра махлярства і абразу суддзі, прызначыўшы дзевяць гадоў калоніі строгага рэжыму.

У жніўні мінулага года яго прызналі вінаватым у стварэнні экстрэмісцкай супольнасці, закліках да экстрэмізму, стварэнні НКА, якая замахваецца на правы грамадзян, фінансаванні экстрэмізму, а таксама ва ўцягванні няпоўнагадовых у здзяйсненне небяспечных дзеянняў і рэабілітацыі нацызму. Яму прызначылі 19 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама