Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  2. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  3. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  4. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  5. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  6. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  7. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  8. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  9. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  10. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  11. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  12. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  13. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  14. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  15. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
Читать по-русски


Паліцыя Шатландыі не плануе прыцягваць пісьменніцу Джоан Роўлінг да адказнасці за крытыку закона пра трансгендараў, хоць сама яна была гатовая да такога павароту падзей, паведамляе Reuters.

Джоан Роўлінг незадоўга да матча Кубка шасці нацый Гінеса ў Эдынбургу 24 лютага 2024 года. Фота: Reuters

Джоан Роўлінг не будзе прыцягнутая да адказнасці за тое, што рэзка раскрытыкавала новы шатландскі закон пра забарону распальвання нянавісці і апублікавала ў сацсетках некалькі пастоў пра трансгендарных людзей.

Шатландскія праваахоўнікі расказалі, што атрымалі скаргі ў сувязі з публікацыямі Роўлінг у сацсетках. Аднак яе каментары не расцэньваюцца як крымінальныя, і ніякіх мер у дачыненні да пісьменніцы прымаць не будуць.

Нагадаем, 1 красавіка ў Шатландыі набыў моц закон, які ўводзіць крымінальную адказнасць за распальванне нянавісці па прыкмеце ўзросту, абмежаваных магчымасцяў, рэлігіі, сэксуальнай арыентацыі, трансгендарнай ідэнтычнасці ці інтэрсэксуальнасці (то-бок змяшаных праяваў мужчынскіх і жаночых полавых прыкмет).

Кіраўнік урада Шатландыі Хамза Юсаф заявіў, што новы закон неабходны, каб даць рады «усё большай хвалі нянавісці». Аднак яго прыняцце выклікала шырокую дыскусію — у тым ліку таму, што ён не абараняе жанчын як асобную сацыяльную групу. Чакаецца, што шатландскі ўрад пазней прапануе прыняць асобны закон, скіраваны супраць жанчынаненавісніцтва.

Закон пра трансгендараў раскрытыкавала і Джоан Роўлінг. Аўтарка эпапеі пра Гары Потэра, якая жыве ў сталіцы Шатландыі Эдынбургу, адрэагавала на яго ўступленне ў сілу пастамі ў сацсетках.

Пісьменніца лічыць, што закон пагражае свабодзе слова і веравызнання. Роўлінг таксама згадала крымінальныя справы ў дачыненні да трансгендарных людзей, у тым ліку выпадак брытанкі Іслы Брайсан, прызнанай вінаватай у згвалтаваннях. Яна апісала гэтых людзей як мужчын, хоць яны змянілі полавую прыналежнасць.

«Да таго часу, пакуль нам не дазволяць называць мужчыну мужчынам, немагчыма будзе нават карэктна апісаць або справіцца з той рэальнасцю гвалту, у тым ліку сэксуальнага, з якой сутыкаюцца жанчыны і дзяўчаты», — працягнула пісьменніца.

Цяпер Роўлінг знаходзіцца за мяжой, але кажа, што гатовая да арышту пасля вяртання на радзіму, калі яе словы «будуць кваліфікаваныя як злачынства з пункту гледжання новага закона».

Яна і раней падвяргалася абвінавачанням у трансфобіі пасля шматлікіх выказванняў пра трансгендарных людзей. Так, Роўлінг неаднаразова заяўляла, што жанчынамі могуць лічыцца толькі тыя, у каго бывае менструацыя.

Пісьменніцу падтрымаў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак, які заявіў, што людзей не варта прыцягваць да крымінальнай адказнасці за «здаровы сэнс» у выказваннях пра біялагічны пол.