Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  2. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  3. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  4. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  5. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  6. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  7. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  8. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  9. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  11. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  12. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  13. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  14. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
Читать по-русски


Раніцай у пятніцу, 19 красавіка, Расія атакавала Украіну ракетамі і «Шахедамі». Улады Днепрапятроўскай вобласці паведамляюць пра прылёт у жылую пяціпавярхоўку ў Дняпры. Ёсць загінулыя і пацярпелыя ў горадзе і Днепрапятроўскай вобласці.

Последствия обстрела Днепра. Фото: t.me/dnipropetrovskaODA
Наступствы абстрэлу Дняпра. Фота: t.me/dnipropetrovskaODA

«У Дняпры гарыць пяціпавярхоўка. Яна часткова разбураная. Пад заваламі могуць быць людзі», — заявіў кіраўнік Днепрапятроўскай АВА Сяргей Лысак.

Паводле яго, толькі раніцай па рэгіёне выпусцілі дзевяць расійскіх ракет, яшчэ дзве — ноччу. У Дняпры акрамя жылога дома пашкоджаныя два інфраструктурныя аб’екты.

«Усяго ў горадзе цяпер, папярэдне, двое загінулых і 15 параненых», — напісаў Лысак.

Крыху пазней у дзяржслужбе па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) Украіны паведамілі, што колькасць пацярпелых павялічылася да 16.

Последствия обстрела Днепра. Фото: t.me/dnipropetrovskaODA
Наступствы абстрэлу Дняпра. Фота: t.me/dnipropetrovskaODA

У Крывым Рогу трое пацярпелых.

Последствия обстрела Днепра. Фото: пресс-служба ГСЧС Украины

Последствия обстрела Днепра. Фото: пресс-служба ГСЧС Украины

«У Сінельнікаўскім раёне пашкодзілі больш за дзясятак прыватных дамоў. Пажары аператыўна ліквідавалі ратавальнікі. Загінулі шэсць чалавек, сярод іх дзеці шасці і васьмі гадоў. Два чалавекі былі траўмаваныя», — паведамляе прэс-служба ДСНС.

Пад абстрэл трапіў і Паўлаград, там пашкоджанае адно з прадпрыемстваў.

Последствия обстрела Днепра. Фото: пресс-служба ГСЧС Украины
Наступствы абстрэлу Дняпра. Фота: прэс-служба ДСНС Украіны

Улады рэгіёна адзначаюць, што колькасць ахвяр можа вырасці — разборы завалаў працягваюцца.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў партнёраў перадаць краіне для абароны дастатковую колькасць сродкаў СПА.

«Расія мусіць адказваць за свой тэрор, і кожная ракета, кожны „Шахед“ мусяць збівацца. Свет можа гэта гарантаваць, партнёры маюць неабходныя магчымасці. Гэта было даказана, у прыватнасці, у небе Блізкага Усходу, і гэта мусіць запрацаваць у небе Еўропы», — адзначыў Зяленскі.

Нагадаем, 17 красавіка расійская армія ўдарыла па цэнтры Чарнігава трыма ракетамі «Іскандэр». Адна з іх трапіла ў васьміпавярховы будынак, разбурыўшы некалькі паверхаў. Загінула 18 чалавек, пацярпела 78 чалавек, у тым ліку чатыры дзіцяці.