Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  2. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  7. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  8. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  12. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
Читать по-русски


Былы камандуючы 58-й арміяй Узброеных сіл РФ генерал-маёр Іван Папоў, арыштаваны па падазрэнні ў махлярстве, запатрабаваў завесці справу пра дзяржздраду з прычыны ўцечкі сакрэтных дакументаў пра тое, што ён кіраваў наступленнем на Харкаўскую вобласць. Як расказаў РІА «Новости» адвакат затрыманага Сяргей Буйноўскі, адпаведная заява пададзеная ў Следчы камітэт РФ.

Бывший командующий 58-й армией Вооруженных сил РФ генерал-майор Иван Попов. Фото: mil.ru
Былы камандуючы 58-й арміяй Узброеных сіл РФ генерал-маёр Іван Папоў. Фота: mil.ru

— Мы падалі заяву з просьбай правесці праверку і распачаць крымінальную справу па факце дзяржздрады ў сувязі з [крымінальнай справай супраць Папова ва Украіне], неяк трапілі сакрэтныя дакументы ў адкрыты доступ. Альбо гэта шпіянаж, — заявіў адвакат.

Як нагадваюць «Важные истории», на мінулым тыдні Служба бяспекі Украіны абвясціла Івана Папова ў вышук. 13 чэрвеня Харкаўская абласная пракуратура паведаміла, што яго падазраюць у вядзенні агрэсіўных ваенных дзеянняў праз кіраванне наступленнем на Ізюмскі, Харкаўскі і Чугуеўскі раёны з ліпеня да верасня 2022 года.

У паведамленні ведамства пералічаныя ўзбраення і вацсковыя фарміраванні, якія знаходзіліся ў аператыўным падначаленні генерала. Да яго прыкладзеныя дакументы, на адным з якіх стаіць грыф «Сакрэтна», і карта баявых дзеянняў.

Один из документов по делу Попова, опубликованный Харьковской прокуратурой. Фото: khar.gp.gov.ua
Адзін з дакументаў па справе Папова, апублікаваны Харкаўскай пракуратурай. Фота: khar.gp.gov.ua

Таксама сёння вайсковыя следчыя выставілі генералу канчатковае абвінавачанне. Да яго дададзены новы артыкул — пра службовую падробку. Абаронца Папова заявіў тэлеграм-каналу Baza, нібыта гэта звязана з тым, што «следства перажывае, што справа можа разваліцца».

Папова арыштавалі ў траўні па падазрэнні ў буйным махлярстве на суму больш чым 1 млн расійскіх рублёў. «Ён шкоды не выплачваў, віны не прызнае», — прыводзіць ТАСС словы крыніцы ў сілавых ведамствах.

У 2023 годзе Папова адхілілі ад пасады, паводле яго, за тое, што «на самым версе» выказаў прэтэнзіі да начальства і «акрэсліў усе праблемныя пытанні» расійскай арміі.